Муха́мед Аю́б Хан (, 14 мая 1907 — 19 красавіка 1974) — галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі і прэзідэнт Пакістана з 1958 па 1969 г.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Харыпуры; па этнічнай прыналежнасці пуштун.
Калі ў 1947 годзе быў створаны Пакістан, Аюб Хан узначаліў узброеныя сілы ва Усходнім Пакістане (цяпер Бангладэш).
Патомны ваенны, бацька Мухамеда служыў у брытанскай арміі ў чыне субедар-маёра. Скончыў Мусульманскі ўніверсітэт у Алігарху, затым Каралеўскую ваенную акадэмію ў Сандхёрсце (Вялікабрытанія). Да моманту здабыцця Пакістанам незалежнасці быў самым старшым па званні мусульманскім афіцэрам.
У 1951 годзе быў прызначаны галоўнакамандуючым пакістанскай арміяй.
З 1954 па 1956 г. займаў пасаду міністра абароны, а пасля ваеннага перавароту 1958 года стаў кіраўніком ваеннага рэжыму.
У 1960 годзе фармальна легітымізаваў сваё становішча на чале дзяржавы рэферэндумам.
На пасадзе главы дзяржавы Мухамед Аюб Хан ініцыяваў Другую інда-пакістанскую вайну, праводзіў праамерыканскую знешнюю палітыку, менавіта ў яго кіраванне адбылося ўступленне Пакістана ў Багдадскі пакт, потым СЕНТА і СЕАТА. Праводзіў палітыку паскоранага эканамічнага росту і ўмеранай зямельнай рэформы. Дамогся прыняцця другой пакістанскай канстытуцыі, якая абмежавала палітычнае жыццё рамкамі так званых «асноўных дэмакратычных правоў».
У сакавіку 1968 года Аюб Хан цяжка захварэў і страціў палітычны кантроль над краінай.
У сакавіку 1969 года Аюб Хан сышоў у адстаўку пад ціскам палітычнай апазіцыі.
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Прэзідэнты Пакістана Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Пакістана Катэгорыя:Военачальнікі Катэгорыя:Кіраўнікі Пакістана