Таццяна Мікалаеўна Дашкевіч (нар. 1968, Азярышча, Мінская вобласць) ― рускамоўная пісьменніца Беларусі.

Біяграфія Дзяцінства прайшло ў Мінску. Бацька ― інжынер, маці ― урач. Пасля школы працавала ў саўгасе, у 1992 годзе скончыла Літаратурны інстытут ў Маскве. Вучылася ў паэтычным семінары Льва Ашаніна. Пасля інстытута некаторы час жыла ў Маскве, затым, выйшаўшы замуж за празаіка і барда Мікалая Шыпілава (1946—2006), з’ехала з ім дадому ў Мінск.

Друкавалася ў маскоўскіх і мінскіх газетах і часопісах: «Нёман», «Беларусь», «Наш современник», «Москва», «Молодая гвардия», «Літаратура і мастацтва», «Завтра» і інш.

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Андрэя Платонава «Разумнае сэрца» (1996) і прэміі «Імперская культура» ў намінацыі «Музычнае мастацтва» за кнігу серыі «ЖЗЛ» «Аляксей Фацьянаў» (Масква, 2004). Лаўрэат тэлеконкурсу «Залаты грамафон» (2000), дыпламант кінафестывалю «Барадзінская восень». За духоўную дзейнасць узнагароджана граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Сябра Саюза пісьменнікаў Расіі (1993) і Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006).

Удзельнічае ў духоўна-асветніцкіх фестывалях, выступае з канцэртамі ў Беларусі і РасііТворчая вечарына Таццяны Дашкевіч у Тэатры-студыі кінаакцёра (Мінск).

Ініцыятар узвядзення Свята-Мікольскай царквы у вёсцы Валяр’янава Мінскага раёна, з’яўляецца старастай гэтай парафіі.

Творчасць Таццяна Дашкевіч вядомая ў першую чаргу як аўтар дзіцячых кніжак і аўтарскіх песянь пад гітару. Аўтар дыск-альбомаў «Адвядзі мяне ў храм», «Вясковы анёл» (выпушчаны Беларускай праваслаўнай царквой), «Мама», «Дзве рыбкі».

Вершы Таццяны Дашкевіч адрозніваюцца натуральнасцю інтанацыі, адчуваннню, лірычнай мелодыкай. З 2000 года пачынае пісаць кнігі для дзяцей, выдадзена больш за 20. Праваслаўныя выдавецтва ахвотна выдаюць яе дзіцячыя кнігі.

Бібліяграфія У зеркала: Стихи / Предисл. У. Някляева. ― Мн.: Маст. літ., 1991. — 94 с. ― (Первая книга поэта). 2600 экз. Фатьянов. ― М., Молодая гвардия, 2004. — 326, с., л. ил. — (Жизнь замечательных людей). ISBN 5-235-02658-6 Голос ангела: стихи для детей. ― Минск: Издательство Свято-Елисаветинского монастыря, 2005. — 46, с. ISBN 985-6728-20-7 Потерпи немножко. Стихи: для детей. ― Минск: Свято-Елисаветинский женский монастырь, 2006 ISBN 985-6728-50-9 Именины у пингвина: Стихи: для чтения взрослыми детям. ― Мн., 2007 15000 экз. ISBN 978-985-6876-02-1 Мирянка: стихотворения. ― Мн., 2008. — 111 с. 380 экз. ISBN 978-985-6876-07-6 О самом красивом наряде. Стихи. ― Мн., 2008 15000 экз. ISBN 978-985-6876-27-4 О самой важной победе. Стихи. ― Мн., 2008. 15000 экз. ISBN 978-985-6876-28-1 Про добрую сову. ― Мн., Издательство Белорусского Экзархата, 2009. 15000 экз. ISBN 978-985-6876-33-5 Поделись немножко. Стихи. ― Мн., 2009. 15000 экз. ISBN 978-985-6876-35-9 Денежный мешок. Рассказ. ― Мн., Издательство Белорусского Экзархата, 2009. 10000 экз. ISBN 978-985-6876-40-3 Про добрую пчелку. ― Мн., 10000 экз. ISBN 978-985-6876-53-3 Хочешь дождик подарю? ― Мн., 2009. 10000 экз. ISBN 978-985-6876-54-0 Муравей идет домой. Стихи. ― Мн., 2009. 10000 экз. ISBN 978-985-6876-50-2 Святой праведный Иоанн Русский. ― Белорусская Православная Церковь, 2009. 1500 экз. ISBN 978-985-511-176-5 Житие блаженной Валентины Минской: Православное Братство в честь Святого Архистратига Михаила, 2009. . — Минск — 79 с., л. ил. 500 экз. ISBN 978-985-6484-72-1 Ах, какие чудеса! ― Мн., 2011. 2500 экз. ISBN 978-985-545-022-2

Спасылкі Елена Гулидова. О жизни думать сложно и пишется не так легко… // Pravoslavie.ru Сайт Таццяны Дашкевіч Таццяна Дашкевіч на You Tube Интервью с Таццянай Дашкевіч на БТ Таццяна Дашкевіч. Вершы Яна Цэгла. Пра новую кнігу Таццяны Дашкевіч // Звязда, 2022-12-8

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінскім раёне Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы