Гваздзікакветныя (Caryophyllales, або Centrospermae) — парадак двухдольных раслін. У сістэме класіфікацыі APG II уключаны ў групу базальныя эўдыкаты.

Значная частка прадстаўнікоў гэтага парадку прыстасавана да росту ва ўмовах засушлівага клімату; сярод жыццёвых формаў пераважаюць травы і кусцікі.

Апісанне Лісты простыя, звычайна цэльныя, пачарговыя ці процілеглыя, радзей кальчаковыя, большай часткай без прылісткаў. Кветкі сабраны ў рознага роду суквецці, двухполыя, радзей аднаполыя, звычайна актынаморфныя, большай часткай 4-5-членныя, з двайным калякветнікам ці беспялёсткавыя. Андрацэй у 1-2 кругах, пяцічленны. Гінецэй цэнакарпны (сінкарпны, паракарпны ці лізікарпны), радзей больш ці менш апакарпны; завязь верхняя, паўніжняя ці ніжняя. Семязачаткі вельмі розных тыпаў. Плады розныя. Насенне большай часткай з сагнутым ці кальцавым перыферычным зародкам, які акружае добра развіты перысперм.

Прадстаўнікі гваздзікакветных Да гваздзікакветных адносяцца такія харчовыя расліны, як грэчка, рэвень, буракі, шпінат, шчаўе.

Сярод прадстаўнікоў парадку — дэкаратыўныя садовыя расліны (шматлікія віды амаранта, гваздзіка, цэлозіі), а таксама хатнія расліны: прадстаўнікі кактусавых (астрафітумы, гімнакаліцыумы, мамілярыі і мноства іншых) і Aizoaceae (літапсы, тытанопсісы, фаўкарыі).

Добра вядома і пустазелле з гэтага парадку: лябеднік, лебяда.

Класіфікацыя

Сістэма APG II Паводле Сістэме APG II, парадак Гваздзікакветныя ўключае 29 сямействаў, якія аб’ядноўваюць каля 700 родаў і больш за 11 тысяч відаў. Спіс сямействаў парадку ГваздзікакветныяМагчыма прамое і адваротнае сартаванне па абедзвюх калонках Беларуская назваЛацінская назваАмарантавыя(уключаючы Лебядовыя)ГваздзіковыяДрасёнавыяКактусавыяПлюмбагавыяПартулакавыяРасянкавыяТамарыксавыя

Больш раннія сістэмы Парадак Caryophyllales у сістэме класіфікацыі Тахтаджана (1997) ёсць, але разумеецца ў вузейшым сэнсе. Па сваім відавым складзе парадак Caryophyllales у сістэме APG II прыкладна адпавядае падкласу Caryophyllidae у сістэме класіфікацыі Тахтаджана.

У сістэме класіфікацыі Кронквіста (1981) парадак складаецца з наступных сямействаў:

Гл. таксама Зоркаўка сярэдняя Кермек Партулак буйнакветны Расіца Смалёўка Смолка ліпкая Alluaudia Bougainvillea Tamarix kotschyi Tamarix tetrandra Монцыя

Літаратура An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG II. // The Linnean Society of London, Botanical Journal of the Linnean Society. 2003. № 141. — С. 399—436. Полный текст: pdf • Полный текст: html • Краткий обзор Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 1. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1980. — С. 343—392.

Спасылкі

Катэгорыя:Парадкі раслін