Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ — факультэт Беларускага джяржаўнага ўніверсітэта, пачаў дзейнічаць у 1970 годзе, на сённяшні момант знаходзіцца ў будынку галоўнага корпуса БДУ і рыхтуе спецыялістаў па шасці спецыяльнасцях: інфарматыка, прыкладная матэматыка, эканамічная кібернетыка, актуарная матэматыка, камп’ютарная бяспека, прыкладная інфарматыка.

Гісторыя Факультэт быў адкрыты ў адпаведнасці з загадам рэктара ўніверсітэта А. Н. Сеўчанкі і пачаў сваю дзейнасць 1 красавіка 1970 года на базе трох кафедраў: вылічальнай матэматыкі, прыкладной матэматыкі, дыференцыяльных ураўненняў. Спачатку факультэт называўся факультэт прыкладной матэматыкі і толькі ў 1993 годзе атрымаў сучасную назву.

Структура На факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі працуе 11 кафедраў і 7 дзяржбюджэтных навукова-даследчых лабараторый, акрамя гэтага пад навуковым кіраўніцтвам кафедры матэматычнага мадэлявання і аналізу даных пры факультэце працуе Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі, а таксама Навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр камп’ютарнага мадэлявання» БДУ.

Кафедры Кафедра вылічальнай матэматыкі Кафедра метадаў аптымальнага кіравання Кафедра матэматычнай фізікі Кафедра вышэйшай матэматыкі Кафедра матэматычнага забеспячэння аўтаматызаваных сістэм кіравання Кафедра матэматычнага забеспячэння электронна-вылічальных машын Кафедра інфармацыйнага і праграмна-матэматычнага забеспячэння аўтаматызаваных вытворчасцей Кафедра тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі Кафедра дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі Кафедра матэматычнага мадэлявання і аналізу даных Кафедра тэхналогіі праграмавання

Навукова-даследчыя лабараторыі Прыкладнага імавернаснага аналізу Матэматычнага мадэлявання ў электроніцы Даследаванні аперацый у інфармацыйных тэхналогіях Матэматычнай фізікі Інтэлектуальных інфармацыйных сістэм Матэматычнага забеспячэння радыяцыйнага экалагічнага маніторынгу Аналітычных і лікавых метадаў аналізу і сінтэзу дынамічных сістэм

На базе ФПМІ створаныя і працуюць у цесным супрацоўніцтве з ім Установы БДУ: Адмысловы факультэт бізнесу і інфармацыйных тэхналогій, Факультэт падвышэння кваліфікацыі па прыкладной матэматыцы і ЭВМ, Нацыянальны НДІ прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі, Цэнтр камп’ютарнага мадэлявання, Цэнтр інтэлектуальных камп’ютарных сістэм.

Вучэбныя лабараторыі Персанальных ЭВМ Фондаў алгарытмаў і праграм Міні-ЭВМ Эксплуатацыі і рамонту ЭВМ Сістэмнага адміністравання і сеткавых тэхналогій Лабараторыя інфармацыйна-метадычнага забеспячэння адукацыі

Спецыяльнасці факультэта інфарматыка прыкладная матэматыка камп’ютарная бяспека актуарная матэматыка эканамічная кібернетыка прыкладная інфарматыка

Дэканы ФПМІ Член-карэспандэнт АН БССР, прафесар Яўген Аляксеевіч Іваноў (1970—1981) Прафесар Віктар Іванавіч Карзюк (1981—1996) Дацэнт Павел Аляксеевіч Мандрык (1996—2019) Прафесар Аляксандр Міхайлавіч Недзьведзь (2020—2022) Дацэнт Юрый Леанідавіч Арловіч (з 2022Деканом факультета прикладной математики и информатики назначен кандидат физико-математических наук Юрий Леонидович Орлович)

Спасылкі Афіцыйны сайт ФПМІ БДУ Неафіцыйны сайт ФПМІ БДУ  — Супольнасць ФПМІ БДУ ў LiveJournal

Катэгорыя:1970 год у Мінску БДУ БДУ

Катэгорыя:З’явіліся ў 1970 годзе