Ізра́іль (), афіцыйная назва — Дзяржа́ва Ізра́іль (, ) — дзяржава ў Паўднёва-Заходняй Азіі. Насельніцтва, паводле дадзеных Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення Ізраіля на 2022 год, складала чалавек, тэрыторыя — . Займае 97-е месца ў свеце па колькасці насельніцтва і 147-е па тэрыторыі.
Сталіца — Іерусалім. Дзяржаўныя мова — іўрыт.
Унітарная дзяржава, дэмакратычная парламенцкая рэспубліка. 29 снежня 2022 года пасаду прэм’ер-міністра заняў Біньямін Нетаньяху. Ізраіль падзяляецца на 6 адміністрацыйных акруг.
Размешчаны на Блізкім Усходзе, каля ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора. На поўначы мяжуе з Ліванам, на паўночным усходзе — з Сірыяй, на ўсходзе — з Іарданіяй і тэрыторыяй Заходняга берага ракі Іардан, на паўднёвым захадзе — з Егіптам і сектарам Газа.
Індустрыяльная краіна з эканомікай, што дынамічна развіваецца. Аб’ём ВУП за 2012 склаў 257,621 мільярда долараў ЗША (каля 33 450 долараў ЗША на душу насельніцтва)Международный валютный фонд. У першай палове 2010-х гадоў золатавалютныя рэзервы выраслі на 27,7 % (да 90,58 мільярда долараў ЗША)http://belisrael.info/?p=8729. Ізраіль мае найвышэйшы ўзровень жыцця сярод усіх краін Блізкага Усходу. У спісе краін па ІРЧП (спіс краін па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу ААН, 2013 год) знаходзіўся на 16-м месцы ў свеце: індэкс 0,900. Грашовая адзінка — новы ізраільскі шэкель (асераднёны курс у 2012 годзе — 3,8 шэкеля за 1 долар ЗША).
Дэкларацыя Незалежнасці была абвешчана 14 мая 1948 года (5 іяра 5708 года) на падставе рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН (ГА ААН) № 181, прынятай 29 лістапада 1947 года (гл. «»). Дзень незалежнасці, як і шэраг іншых дат, адзначаецца ў Ізраілі па яўрэйскім календары, таму ў розныя гады яму адпавядаюць розныя даты грыгарыянскага календара.
Згодна з Дэкларацыяй Незалежнасці, Ізраіль з’яўляецца яўрэйскай дзяржавай. У той жа час Ізраіль з’яўляецца шматнацыянальнай і дэмакратычнай дзяржавай, дзе, разам з яўрэямі, роўныя правы маюць і ўсе іншыя этнічныя групы, па-за залежнасці ад веравызнання: арабы-мусульмане, арабы-хрысціяне, друзы, бедуіны, самарыцяне, армяне, і іншыя. У прыватнасці, друзскія і бедуінскія дэпутаты, арабскія партыі і дэпутаты прадстаўлены ў кнэсеце. Ізраіль адрозніваецца значнай этнакультурнай разнастайнасцю. Асноўнае насельніцтва краіны — 75,4 % — яўрэі, 20,6 % — арабы, 4 % — іншыя.
Паходжанне назвы
На працягу апошніх трох тысячагоддзяў слова «Ізраіль» пазначала як (, Эрэц-Ісраэль), так і ўвесь яўрэйскі народ. Крыніцай гэтай назвы служыць Кніга Быцця, дзе прабацька Якаў пасля барацьбы з Богам атрымлівае імя Ізраіль: «І сказаў: як імя тваё? Ён сказаў: Якаў. І сказаў [яму]: з гэтага часу імя табе будзе не Якаў, а Ізраіль, бо ты змагаўся з Богам, і людзей адольваць будзеш» (Быц. 32:27,28). Тлумачальнікі разыходзяцца ў вызначэнні значэння гэтага слова. Паводле адной версіі, гэтае імя паходзіць ад дзеяслова «сара» (кіраваць, быць моцным, мець уладу, дадзеную звыш), такім чынам утвараючы слова, якое азначае «Хто мае ўладу над сіламі». Іншыя магчымыя значэнні — «Прынц Божы» або «Барацьба/бітва Бога». Пасля яўрэйскі народ, які адбыўся ад Якава, стаў называцца «Дзеці Ізраіля», «Народ Ізраіля» або «ізраільцяне».
Першая ў гісторыі згадка словы «Ізраіль» было выяўлена на стэле Мернептаха на тэрыторыі Старажытнага Егіпта (канец XIII стагоддзя да н. э.) і адносіцца да народу, а не да краіны. «The Merneptah Stele… is arguably the oldest evidence outside the Bible for the existence of Israel as early as the 13th century».
Сучасная дзяржава была названа «Медынат Ісраэль» ( — Дзяржава Ізраіля). Разглядаліся таксама і іншыя назвы: Эрэц Ісраэль (Зямля Ізраіля), , Іўдзея — аднак яны былі адпрэчаныя. У першыя тыдні незалежнасці ўрад новай дзяржавы для абазначэння грамадзян краіны выбраў слова «ізраільцяне» ( — «Ісраэлім»). Упершыню яго ўжыў у выступе першы міністр замежных спраў Ізраіля Машэ Шарэт.
Гісторыя Ізраіля
Найстаражытнейшая гісторыя
Самымі старажытнымі насельнікамі сучаснай тэрыторыі Ізраіля былі неандэртальцы. Першыя людзі сучаснага тыпу з’явіліся ў гэтым рэгіёне прыкладна 75 тысяч гадоў таму. У 10-8 тысячагоддзях да н. э. гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў арэал натуфійскай культуры, носьбіты якой упершыню ў гісторыі пачалі культываваць злакі.
Прыкладна 9 тысяч гадоў таму ў гэтых месцах пачалася неалітычная рэвалюцыя і з’явіліся першыя паселішчы. Ханаанеі, першыя семіцкія плямёны, з’явіліся тут прыкладна ў 4-3 тысячагоддзі да н. э.. Наступныя 2-3 тыс. гадоў тэрыторыя знаходзілася пад кіраваннем Старажытнага Егіпта.
Ранняя гісторыя
Зямля Ізраіля (іўр. Эрэц-Ісраэль) святая для яўрэйскага народа з часоў біблейскіх патрыярхаў — Аўрама, Ісака і Якава. Навукоўцы адносяць гэты перыяд да пачатку 2 тысячагоддзя да н. э.. Паводле Бібліі, Зямля Ізраіля была завешчана яўрэям Богам з тым, каб стаць Зямлёй Абяцанай — тут знаходзяцца ўсе святыя месцы яўрэйскага народа.
Першыя старажытнаяўрэйскія плямёны (калены) з’яўляюцца тут каля 1200 года да н. э.. Крыху пазней у Ханаан урываюцца філістымляне. Устанаўленне царскай улады і ўзнікненне Ізраільскага, а пазней і Іўдзейскага царстваў датуецца канцом XI — сярэдзінай X стагоддзяў да н. э. Гэтыя дзяржаўныя ўтварэнні (у той ці іншай форме) існавалі ў рэгіёне з перапынкамі наступныя тысячу гадоў.
Пачынаючы з VIII стагоддзя да н.э. гэтая тэрыторыя паслядоўна апыналася пад уладай Асірыі, Вавілона (586—539 гады да н. э.), персідскай імперыі Ахеменідаў (539—331 гады да н. э.), Македоніі (332—312 гады да н. э.). У III—II ст. да н. э. ўваходзіла ў склад эліністычных дзяржаў Пталамеяў і Селеўкідаў. Адваяваўшы ў выніку паўстання незалежнасць, з 152 па 37 год да н. э. у Іўдзеі правіла яўрэйская дынастыя .
З 63 года да н. э. Іўдзея стала васалам Рыма і з 70 года н. э. была пераўтвораная ў рымскую правінцыю. Пасля паразы паўстання Бар-Кохбы супраць рымлян у 135 годзе рымляне выгналі з краіны значную частку яўрэяў і перайменавалі правінцыю Іўдзея ў Сірыя Палесцінская, каб сцерці памяць пра яўрэйскую прысутнасць у гэтых месцах.
Пасля падзелу ў 395 годзе Рымскай імперыі на Заходнюю і Усходнюю (Візантыю) Палесціна адышла да апошняй і да 619 года заставалася яе правінцыяй. На кароткі перыяд (614—629 гады) Палесціна была заваяваная Персіяй і ўвайшла ў склад імперыі Сасанідаў, а затым зноў стала візантыйскай правінцыяй. У 629—630 гадах у выніку масавых забойстваў і ганенняў на яўрэяў, пачатых візантыйскім імператарам Іракліем, яўрэйская прысутнасць у рэгіёне дасягнула свайго мінімуму за ўсю гісторыю апошніх трох тысяч гадоў, але ніколі не спынялася цалкам.
Сярэднія вякі
Каля 636 года — у самым пачатку ісламскіх заваяванняў — Палесціна была заваяваная мусульманамі. У наступныя шэсць стагоддзяў кантроль над гэтай тэрыторыяй пераходзіў ад Амеядаў да Абасідаў, да крыжакоў і назад.
Эпоха арабскага валадарства ў Палесціне дзеліцца на чатыры перыяды: заваяванне і засваенне краіны (638—660 гады), дынастыя Амеядаў (661—750), дынастыя Абасідаў (750—969), дынастыя Фацімідаў (969—1099).
У 1099 крыжакі заснавалі тут Іерусалімскае каралеўства. Аднак ужо ў 1187 Салах-ад-Дзін узяў Іерусалім, а ў 1291 пала апошняя крэпасць крыжакоў Акка. У 1260 Палесціна перайшла ў рукі .
Пад уладай Асманскай імперыі (1516—1917)
У 1517 годзе тэрыторыя Ізраіля была заваяваная туркамі-асманамі пад правадырствам султана Селіма I. На працягу 400 гадоў яна заставалася часткай велізарнай Асманскай імперыі (Бліскучай Порты), якая ахоплівала значную частку Паўднёва-Усходняй Еўропы, усю Малую Азію і Блізкі Усход, Егіпет і Паўночную Афрыку.
У Асманскай імперыі іўдзеі мелі статус «зімі» — гэта значыць, карысталіся адноснай грамадзянскай і рэлігійнай свабодай, але не мелі права насіць зброю, служыць у войску і ездзіць на конях, а таксама былі абавязаныя плаціць асаблівыя падаткі. У гэты перыяд яўрэі Эрэц-Ісраэль жылі галоўным чынам за кошт дабрачынных паступленняў з-за мяжы («халука»). На працягу XVI стагоддзя вялікія яўрэйскія абшчыны раслі і развіваліся ў чатырох святых (для юдаізму) гарадах: Іерусаліме, Хеўроне, Цфаце і .
На пачатку XVIII стагоддзя была распачата адна з самых значных спроб аліі з Еўропы і абнаўлення яўрэйскага рэлігійна-нацыянальнага цэнтра ў Іерусаліме. На чале гэтага руху стаяў рабі Іегуда Хасід, які прыбыў у Іерусалім у 1700 годзе на чале прыкладна тысячы сваіх паслядоўнікаў — выхадцаў з розных краін Еўропы. Аднак сам Іегуда Хасід пасля прыбыцця ў краіну раптам памёр, а абшчына распалася з-за даўгоў. Ашкеназская сінагога была спаленая крэдыторамі-арабамі (1720), а яўрэі-ашкеназы выселены з горада. Доўгі час пасля гэтых падзей яўрэйскія імігранты з Еўропы сяліліся галоўным чынам у Хеўроне, Цфаце і Цверыі.
На пачатку 1799 года ў Палесціну ўварваўся Напалеон. Французам атрымалася авалодаць Газай, , і Яфай. Аднак французскі палкаводзец не здолеў авалодаць крэпасцю Акка і быў вымушаны адступіць у Егіпет.
У 1800 годзе насельніцтва Палесціны не перавышала 300 тыс., 5 тыс. з якіх складалі яўрэі (галоўным чынам, сефарды). Большая частка яўрэйскага насельніцтва была сканцэнтравана па-ранейшаму ў Іерусаліме, Цфаце, Цверыі і Хеўроне. Галоўныя месцы канцэнтрацыі хрысціянскага насельніцтва (каля 25 тыс.) — у Іерусаліме, Назарэце і Віфлееме — кантраляваліся праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі. Астатняе насельніцтва краіны складалі мусульмане, амаль усе — суніты.
У перыяд 1800-31 гадоў тэрыторыя краіны дзялілася на дзве правінцыі (вілаеты). Цэнтральна-ўсходні горны раён, які распасціраўся ад Шхема на поўначы да Хеўрона на поўдні (уключаючы Іерусалім), адносіўся да Дамаскага вілаета; Галілея і прыбярэжная паласа — да вілаета Акка. Большая частка Негева знаходзілася ў гэты перыяд па-за асманскай юрысдыкцыяй.
У 1832 тэрыторыя Палесціны была заваяваная Ібрахім-пашай, сынам і ваенным начальнікам віцэ-караля Егіпта Мухамада-Алі. Палесціна, паўночная мяжа якой дасягала Сідона, стала адзінай правінцыяй з цэнтрам у Дамаску. Егіпцяне, якія кіравалі краінай восем гадоў (1832-40), правялі некаторыя рэформы па еўрапейскім узоры.
У XIX стагоддзі Іерусалім зноў ператварыўся ў важнейшы яўрэйскі цэнтр Эрэц-Ісраэль. Цфат, які сапернічаў з Іерусалімам за духоўнае першынство, моцна пацярпеў у выніку землятрусу (1837), які забраў жыцці каля 2 тыс. яўрэяў, і прыйшоў у заняпад.
У 1841 годзе Палесціна і Сірыя вярнуліся пад непасрэдны кантроль Турцыі. Да гэтага часу колькасць яўрэйскага насельніцтва Палесціны падвоілася, у той час як хрысціянскага і мусульманскага — засталася без змены.
Да 1880 года насельніцтва Палесціны дасягнула 450 тыс. чалавек, з якіх 24 тыс. складалі яўрэі. Большасць яўрэяў краіны жылі ў чатырох гарадах: Іерусаліме (дзе яўрэі складалі больш за палову ўсяго насельніцтва ў 25000 чал), Цфаце (4 тыс.), Цверыі (2,5 тыс.) і Хеўроне (800), а таксама ў Яфе (1 тыс.) і Хайфе (300). Іерусалім стаў найбуйнейшым горадам у краіне.
Імкненне яўрэяў да Сіёну і зараджэнне палітычнага сіянізму
Сярод яўрэяў, якія жылі ў дыяспары, заўсёды было распаўсюджана моцнае імкненне вярнуцца да Сіёна. Пачынаючы з XII стагоддзя пераслед яўрэяў хрысціянскай царквой прывёў да іх прытоку на Святую зямлю. У 1492 годзе гэты паток істотна папоўніўся яўрэямі, выгнанымі з Іспаніі, якія заснавалі яўрэйскую суполку Цфата.
Першая вялікая хваля сучаснай іміграцыі, вядомая як (), пачалася ў 1881 годзе, калі яўрэі былі вымушаныя ратавацца ўцёкамі ад пагромаў ва Усходняй Еўропе The source provides information on the First, Second, Third, Fourth, and Fifth Aliyot in their respective articles. The White Paper leading to Aliyah Bet is discussed here..
Заснавальнікам палітычнага сіянізму — руху, які ставіў сваёй мэтай пабудову яўрэйскай дзяржавы на зямлі Ізраіля, падымаючы яўрэйскае пытанне на міжнароднай арэне — лічыцца Герцль «How did Theodor Herzl, an assimilated German nationalist in the 1880s, suddenly in the 1890s become the founder of Zionism?». У 1896 годзе Герцль апублікаваў сваю кнігу «Яўрэйская дзяржава» (), у якой выклаў сваё бачанне будучыні яўрэйскай дзяржавы. Ужо ў наступным годзе Герцль кіраваў першым .