Ківу Сто́йка (; 8 жніўня 1908 — 18 лютага 1975) — румынскі палітык, адзін з найбольш уплывовых дзеячаў у гады кіравання Г. Георгіу-Дэжа, з якім ён раней пазнаёміўся ў турме.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і сялян, быў шостым дзіцем у сям'іPaula Mihailov Chiciuc, «Din înaltul ordin al partidului» , Jurnalul Naţional, July 18, 2006. У 1929 годзе ўступіў у Саюз камуністычнай моладзі Румыніі. У 1931 годзе быў прыняты ў кампартыю Румыніі.

Член ЦК РКП у 1945—1975 гадах, прэм'ер-міністр Румыніі ў 1955—1961 гадах, Старшыня Дзяржсавета ў 1965—1967. У перыяд барацьбы за права стаць пераемнікам Георгіу-Дэжу Стойка падтрымаў Нікалае Чаўшэску ў абмен на пасаду старшыні Дзяржсавета, напачатку 70-х страціў усе дзяржаўныя пасады, а ў 1975 годзе загінуў ад стрэльбавага выстралу — па афіцыйнай версіі, гэта было самагубства.

Спасылкі Final Report of the Presidential Commission for the Study of the Communist Dictatorship in Romania, pp. 649-50 «Zvonurile 'epocii de aur' » («Rumours from the 'Golden Age'»), Lavinia Betea, Jurnalul Naţional, January 15, 2007

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Румыніі Катэгорыя:Прэзідэнты Румыніі Катэгорыя:Вязні канцлагера Тыргу-Жыу Катэгорыя:Камуністы Румыніі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Румыніі Катэгорыя:Палітыкі-самазабойцы Катэгорыя:Застрэліліся