Ліянель Жаспен (; ) — французскі палітык-сацыяліст, Прэм’ер-міністр Францыі (1997—2002).

Біяграфія Нарадзіўся 12 ліпеня 1937 года ў Мёдоне (каля Парыжа). Служыў у арміі, пасля чаго ў 1963 годзе паступіў у Дзяржаўную школу кіравання. Таксама скончыў Інстытут палітычных навук.

У маладосці быў трацкістам, што пазней скрываў. Быў блізкім супрацоўнікам Франсуа Мітэрана, а ў 1981 годзе, пасля абрання яго прэзідэнтам рэспублікі, стаў старшынёй Французскай сацыялістычнай партыі. Займаў розныя міністэрскія пасады. У 1995 годзе высунуты партыяй на прэзідэнцкіх выбарах як замена Мітэрану, які сыходзіў з пасады, пасля першага тура заняў першае месца, аднак у другім туры пацярпеў паражэнне ад Жака Шырака, які і стаў новым прэзідэнтам. У 1997 годзе сацыялісты перамаглі на датэрміновых парламенцкіх выбарах, і Шырак даручыў свайму апаненту сфарміраваць урад як прэм’ер-міністру. На гэтай пасадзе Жаспен знаходзіўся трохі менш за пяць гадоў.

У 2002 годзе прэм’ер Жаспен ізноў выставіў сваю кандыдатуру ў прэзідэнты, аднак пацярпеў новае, значна больш ганебнае і сенсацыйнае паражэнне: не змог выйсці ў другі тур і прапусціў на другое месца ўльтранацыяналіста Жан-Мары Ле Пена, якога Шырак затым перамог з вялікай перавагай. Пасля гэтага Жаспен сышоў не толькі з пасады прэм’ер-міністра і старшыні партыі, але і наогул з палітыкі (у 2005 годзе ненадоўга вярнуўся да публічных заяў, агітуючы за праект еўрапейскай канстытуцыі, зрэшты, ізноў беспаспяхова). Уся ўлада ў дзяржаве апынулася ў вялікай кааліцыі прыхільнікаў Шырака, так званай UMP, ці Саюза за прэзідэнцкую большасць: яе прадстаўлялі абодва наступных прэм’ера, Рафарэн і дэ Вільпен.

Сацыялісты з таго часу знаходзіліся ў стане глыбокага крызісу, з якога пачалі выходзіць толькі ў 2006 годзе пасля масавых антыўрадавых выступленняў моладзі супраць закона аб «кантракце першага найму». Тым часам ізноў пачаліся гутаркі пра магчымыя прэзідэнцкія амбіцыі Жаспена: нягледзячы на тое, што ён у кастрычніку 2006 г. рэзка адмоўна выказаўся супраць прэзідэнцкіх амбіцый найпапулярнай у сацыялістаў Сегален Руаяль, партыя ўсё ж 16 лістапада высунула кандыдатам у прэзідэнты на выбарах-2007 менавіта яе.

Памёр 23 сакавіка 2026 года.

Палітычная кар’ера

На вышэйшым узроўні Скончыўшы Дзяржаўную школу кіравання, паступіў на працу ў эканамічны аддзел Міністэрствы замежных спраў. 1965—1967 — генеральны сакратар міністэрства знешніх зносін У 1971 годзе ўпершыню абраны дэпутатам Нацыянальнага сходу. 1984—1988 — дэпутат Еўрапейскага парламента 1988 — міністр асветы Францыі 1989—1991 — міністр нацыянальнай адукацыі, моладзі і спорту 1991—1992 — міністр асветы 1997—2002 прэм’ер-міністр Францыі

На мясцовым узроўні 1977—1986 — абраны ў савет Парыжа 1988—1992 — генеральны савет Верхняй Гароны 1992—1997 — рэгіянальны савет Сярэдніх Пірэнеяў 1992—2002 — генеральны савет Верхняй Гароны

Па партыйнай лініі У 1971 годзе ўступіў у Сацыялістычную партыю, а ў 1977 годзе стаў яе нацыянальным сакратаром. у 1981 годзе ўзначальваў перадвыбарную кампанію кандыдата ў прэзідэнты — Франсуа Мітэрана 1981—1988 — першы сакратар Сацыялістычнай партыі 1983—1988 — віцэ-старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыянала. У 1989 годзе — ганаровы старшыня СацінтэрнаHonorary Presidents XVIII Congress of the Socialist International, Stockholm 20-22 June 1989 . 1995—1997 — першы сакратар Сацыялістычнай партыіЖаспен Ліянель // Палітычная адукацыяЛіянель Жаспен

Узнагароды Вялікі крыж ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча (2000)Internetowy System Aktów Prawnych Вялікі крыж Нацыянальнага ордэна Заслуг Гранд-афіцэр ордэна Ганаровага легіёна Афіцэр Нацыянальнага ордэна Квебека Вялікі крыж ордэна Зоркі Румыніі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2002) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (1995) Катэгорыя:Міністры адукацыі Францыі Катэгорыя:Члены французскай Сацыялістычнай партыі (1969) Катэгорыя:Сацыялістычны інтэрнацыянал Катэгорыя:Трацкісты Катэгорыя:Выпускнікі Нацыянальнай школы адміністрацыі (Францыя) Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў Катэгорыя:Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча Катэгорыя:Міністры спорту Францыі Катэгорыя:Камуністы Францыі