Лі́сна (, ) — вёска ў складзе Асвейскага сельсавета Верхнядзвінскага раёна Беларусі. Размешчана на паўднёвым беразе возера Лісна. У сярэднявеччы — цэнтр воласці на шляху Полацк — Пскоў.
Гісторыя У 1926—1966 гадах цэнтр Малашкаўскага сельсавета, у 1966—1977 гадах цэнтр Лісненскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Чапаеўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области .
У 2006 годзе археалагічнай экспедыцыяй Полацкага археалагічнага легіёна на чале з М. В. Клімавым каля вёскі было даследавана вясковае паселішча (Лісна-1) X—XIII стагоддзяў плошчай каля 1 га. Археалагічныя раскопкі праводзіліся ў 2006 і ў 2007 годзе. Сярод 250 знаходак — зброя (сякеры), упрыгожанняў (у т.л. 3 пярсцёнкі з пячаткамі, фібулы, касцяныя накладкі), падковаў (у т.л. зімовыя), нажоў, ключоў, кручкоў, зашпілак і інш. не было ніводнай знаходкі земляробчых прылад. На меркаванне М. В. Клімава, знаходкі сведчаць, што паселішча было мытным пунктам. Таксама знойдзены часткі чоўна — паселішча з усіх бакоў акалялі балоты, таму летам чаўны былі адзіным сродкам сувязі з наваколлем.
За 400 м ад Лісна-1 зафіксаваны помнік Лісна-2, з матэрыяламі X—XI стагоддзяў, сувязь паміж гэтымі двума паселішчамі не высветлена.
Насельніцтва
Славутасці Курганны могільнік
Крыніцы
Літаратура Климов М. В. Лисно-1 — новый памятник на белорусско-российском пограничье // Доклад на 53 заседании семинара «Археология и история Пскова и Псковской земли» им. академика В. В. Седова. 12.4.2007.
Катэгорыя:Асвейскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна