Валовіч — беларускае і польскае прозвішча.
Вядомыя носьбіты Род Валовічаў — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Багорыя». Андрэй Валовіч (1750—1822) — дзяржаўны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Расійскай імперыі. Андрэй Іванавіч Валовіч (1570—1614) — вялікі харунжы літоўскі, жамойцкі падстароста і суддзя земскі. Астафій Багданавіч Валовіч (1520—кан. 1587) — вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, мецэнат-асветнік. Вінцэнт Пётр Валовіч (1670—1737) — падкаморы мсціслаўскі, вялікі рэферэндар літоўскі. Геранім Валовіч (? — 1636) — вялікі пісар літоўскі, вялікі падскарбі літоўскі, сакратар каралеўскі. Марцыян Дамінік Валовіч (? — 1712) — вялікі пісар літоўскі, вялікі маршалак літоўскі. Міхал Казіміравіч Валовіч (1806—1833) — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў. Павел Валовіч (?—1630) — гарадзенскі падкаморы, падскарбі надворны літоўскі.
Уладзіслаў Валовіч (? — 1668) — гетман польны літоўскі, ваявода віцебскі. Ян Казімір Валовіч (? — 1707) — вялікі лоўчы літоўскі, вялікі абозны літоўскі. Яўстах Валовіч (? — 1630) — вялікі пісар літоўскі, падканцлер літоўскі, біскуп віленскі.
Алег Аляксандравіч Валовіч — беларускі архітэктар. Аляксандр Аляксандравіч Валовіч — беларускі архітэктар і дзяржаўны дзеяч. Арцём Алегавіч Валовіч (нар. 1999) — беларускі футбаліст.
Гл. таксама Палацава-паркавы комплекс Валовічаў (Свяцк)
Катэгорыя:Беларускія прозвішчы Катэгорыя:Польскія прозвішчы