Марыя Габрыеля Стэфанія Корвін-Пятроўская, больш вядомая як Габрыеля Запольская (; , Падгайцы каля Луцку, Аўстра-Венгрыя — , ) — польская пісьменніца-натуралістка, драматург, актрыса і аўтар фельетонаў. Напісала 41 п'есу, 23 рамана, 177 апавяданняў, 252 журналісцкіх артыкулаў, адзін сцэнарый да фільму і каля 1 500 лістоў.
Запольская здабыла найбольшую папулярнасць сваімі грамадска-сатырычнымі камедыямі. Сярод іх, Маральнасць пані Дульскай (Moralność pani Dulskiej) - трагіфарс пра дробную буржуазію - вызнаецца за найбольш папулярны твор па-за межамі Польшчы і яскравы прыклад ранняй мадэрнісцкай драмы. Яе тэатральныя п'есы перакладаліся на шэраг замежных моў і ставіліся на польскіх і еўрапейскіх тэатральных падмостках. Сама Запольская брала ўдзел у больш за 200 пастаноўках у Варшаве, Кракаве, Познані, Львове, Санкт-Пецярбургу і Парыжы.
Спасылкі
Мараль Пані Дульскай. Трагікамедыя з жыцця абывацеляў у трох актах
Катэгорыя:Пісьменніцы XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменніцы Польшчы Катэгорыя:Драматургі Польшчы Катэгорыя:Журналісты Польшчы Катэгорыя:Актрысы Польшчы Катэгорыя:Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках