Та́ліца — рака ў Беларусі, у Старадарожскім, Слуцкім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Арэса (басейн Прыпяці).
Даўжыня ракі 40 км. Плошча вадазбору 455 км². Сярэдні расход вады ў вусці 2,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца каля вёскі Мядзведня ў Старадарожскім раёне. Упадае ў Арэсу каля горада Любань. Рэчышча каналізаванае.
Асноўныя прытокі — рэкі Бярозаўка і Няжараўка, Дубнікоўскі канал (правыя).
Каля ракі населеныя пункты Языль, Таль і інш.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь») Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»)
Катэгорыя:Рэкі Старадарожскага раёна Катэгорыя:Рэкі Слуцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Любанскага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы