166px|thumb|right|Пячатка Цэнтральнага нацыянальнага камітэта Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК; , KCN) — тайны орган «чырвоных» па падрыхтоўцы да паўстання 1863—1864 гадоў. Ён быў павінны: пашырыць заканспіраваную сетку паўстанцаў, усталяваць нацыянальны падатак, склікаць нацыянальную паліцыю. 12 жніўня 1862 ЦНК абяцаў сялянам права ўласнасці на зямлю за выкуп, а таксама звярнуўся да яўрэяў — прызнаючы іх раўнапраўнымі чальцамі вольнага польскага грамадства. Заснаваны ў чэрвені 1862 на базе мэрыі горада Варшавы, з мэтай узяць пад кантроль усю падрыхтоўку да паўстання ў Царстве Польскім. Адозвай ад 1 верасня 1862 абвясціў сябе рэальнай уладай нацыі і патрабавала падпарадкавання з боку ўсяго грамадства.
Дзейнасць ЦНК Друкаваны орган ЦНК — газета «Ruch». Згодна з Маніфестам 22 студзеня 1863 Цэнтральны Нацыянальны Камітэт абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам, дэкляраваў пачатак паўстання і вызваленне ад прыгону тых сялян, якія падтрымаюць паўстанне. Пасля падзення ў красавіку 1863 дыктатуры Марыяна Лангіевіча і пераходу ўлады ў рукі «белых» з 10 мая афіцыйна называецца Нацыянальны Урад ().
Члены камітэту Оскар Авейдэ (з 3 студзеня 1863). Стэфан Баброўскі () (з 3 студзеня 1863 па 19 студзеня 1863). Уладзіслаў Данілоўскі (). Яраслаў Дамброўскі (), мэр горада Варшава. Агатон Гілер (), замежныя справы і пытанні друку да 3 студзеня 1863. Юзаф Каятан Яноўскі (), унутраныя справы, справы Літвы і Русі. Зігмунт Падлеўскі (), ваенны камендант Варшавы, справы ваенныя. Вітольд Марчэўскі (). кс. Кароль Мікашэўскі (), справы духоўныя і пытанні апекі. Ян Майкоўскі (), пытанні скарбу, а з 3 студзеня 1863 і пытанні друку. Браніслаў Шварц ().
Літаратура — С. 123. Kizwalter T., Nałęcz T.: Historia Polski. Polska 1831—1939 («Historia» — Biblioteka Gazety Wyborczej t. 11), wyd. Wydawnictwo Naukowe PWN, Warszawa 2007, ISBN 978-84-9819-818-8; Maroń J., Piotrowski J., Czapliński M., Rosik S., Fras Z.: Słownik Encyklopedyczny. Historia, wyd. Europa, 1999, ISBN 83-85336-95-8.
Катэгорыя:Паўстанне 1863—1864 гадоў