Эдуар Малінаро (; , Бардо, Францыя — ) — французскі і . Лаўрэат прэміі «Залаты глобус» (1980) у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове» за фільм «Клетка для дзівакоў», за гэты ж фільм намінаваўся на «Оскар» як лепшы рэжысёр і лепшы аўтар сцэнарыя. Вядомы найперш камедыямі з удзелам Луі дэ Фюнэса («Аскар» і інш.), «Мой дзядзька Бенжамэн», «Дракула — бацька і сын», «Клетка для дзівакоў». Актыўна працаваў да самай смерці. У 1996 годзе яго кінематаграфічная праца была ўшанавана Прэміяй Французскай кінаакадэміі імя Рэнэ Клера за выдатную працу ў кіно.

Жыццё і творчасць Паходзіў з сям'і сярэдняга класу. Захапляўся кіно з самага дзяцінства. Пачаў здымаць яшчэ падлеткам. Пры стварэнні сваіх фільмаў часта карыстаўся адаптацыямі тэатральных п'ес. Сцэнарыі сваіх фільмаў амаль заўсёды пісаў сам. Меў рэпутацыю сціплага чалавека і перфекцыяніста ў працы.

Памёр ва ўзросце 85 гадоў ад лёгачнай недастатковасці. Удава — актрыса Мары-Элен Брэя (Marie-Hélène Breillat).

Фільмаграфія (як рэжысёра)

Кіно

Дакументальныя фільмы 1946 : Уцёкі / Évasion 1948 : Шыкоўны спадар / Un monsieur très chic 1948 : Кола / Le Cercle 1949 : Слова ў плоці / Le Verbe en chair 1950 : Бяспечны гонар L'honneur est sauf 1953 : Лепшая частка / La Meilleure Part 1953 : Красавіцкія дарогі / Chemins d'avril 1954 : Свінцовы акумулятар / L'Accumulateur au plomb 1955 : Чацвёрты зарок / Quatrième vœu 1956 : Тавары гэтага свету / Les Biens de ce monde 1957 : 17 выклікаў / Appelez le 17 1957 : Алхімікі / Les Alchimistes

Мастацкія фільмы 1958 : Спінай да сцяны / Le Dos au mur 1959 : Жанчыны знікаюць / Des femmes disparaissent 1959 : Сведка ў горадзе / Un témoin dans la ville 1960 : Дзяўчына на лета / Une fille pour l'été 1961 : Смерць прыгажуні / La Mort de Belle 1962 : Ворагі / Les Ennemis 1962 : Сем смяротных грахоў / Les Sept Péchés capitaux 1962 : Арсэн Люпэн супраць Арсэна Люпэна / Arsène Lupin contre Arsène Lupin 1964 : Чароўная ідыётка / Une ravissante idiote 1964 : Паляванне на мужчыну / La Chasse à l'homme 1965 : Калі пралятаюць фазаны / Quand passent les faisans 1967 : Скура шпіёна / Peau d'espion 1967 : Аскар / Oscar 1969 : Замарожаны / Hibernatus 1969 : Мой дзядзька Бенжамэн / Mon oncle Benjamin 1970 : З воляй за плячыма / La Liberté en croupe 1971 : Самыя пяшчотныя прызнанні / Les Aveux les plus doux 1972 : Мандарын / La Mandarine 1973 : Банда закладнікаў / Le Gang des otages 1973 : Зануда / L'Emmerdeur 1974 : Іронія лёсу / L'Ironie du sort 1975 : Ружовы тэлефон / Le Téléphone rose 1976 : Дракула — бацька і сын / Dracula père et fils 1977 : Чалавек, які спяшаецца / L'Homme pressé 1978 : Клетка для дзівакоў / La Cage aux folles 1979 : Кажыце, мне цікава! / Cause toujours… tu m'intéresses! 1980 : Спакуснікі / Les Séducteurs 1980 : Клетка для дзівакоў 2 / La Cage aux folles 2 1982 : За 100 кускоў нічога не атрымаеце… / Pour 100 briques t'as plus rien… 1984 : Так, як ёсць / Just the Way You Are 1985 : Палас / Palace 1985 : Таемнае каханне / L'Amour en douce 1988 : Налева ад ліфта / À gauche en sortant de l'ascenseur 1992 : Вячэра / Le Souper 1996 : Нягоднік Бамаршэ / Beaumarchais, l'insolent 2007 : Dirty Slapping

Тэлевізійныя фільмы 1979 : Небяспечная спагада / La Pitié dangereuse 1981 : У добрым масле / Au bon beurre (серыял) 1983 : Чырвоная ўдава / La Veuve rouge 1986 : Ілюзіі кахання / Le Tiroir secret (міні-серыял) 1986 : Спадар майстар / Un métier de seigneur 1988 : Прысады ў святле месяца / La Ruelle au clair de lune 1988 : Манон Раланд / Manon Roland 1989 : Вялікія сем'і / Les Grandes Familles (міні-серыял) 1989 : Дурман ператварэнняў / Rausch der Verwandlung (міні-серыял) 1991 : Праклятае каханне Лейзенбога / L'Amour maudit de Leisenbohg 1992 : Пакінутая жанчына / La femme abandonnée 1995 : Што ведала Мэйсі / Ce que savait Maisie 1999 : Нора / Nora 1999 : Выпаўшыя з гнязда / Tombé du nid 2001 : Нана / Nana 2003 : Выпадковы чалавек / Un homme par hasard 2005 : Сям'я як нішто іншае / Une famille pas comme les autres

Іншыя працы для тэлебачання Спадарыня следчы / Madame le Juge (серыял, некалькі серый) Кладзін / Claudine (серыял, чатыры серыі) H (серыял, некалькі серый) Апякун / ''Le Tuteur (серыял, некалькі серый)

Прэміі і ўзнагароды 1980 : Прэмія Залаты глобус за лепшы фільм на замежнай мове (фільм «Клетка для дзівакоў») 1996 : Прэмія Рэнэ Клэра Французскай кінаакадэміі

Цікавыя факты Член журы Канскага кінафестывалю ў 1961 годзе. Блізкія называлі яго Дуду