Магнус Моцны (, ; 1106? — 4 чэрвеня 1134) — скандынаўскі кіраўнік, які кіраваў як дацкі герцаг у Гёталандзе (каля 1125 — каля 1130). Быў сынам дацкага караля Нільса і Маргарэты Фрэдкулы (), дачкі шведскага караля Інгэ I.

Біяграфія

Прэтэндаваў на шведскі трон пасля смерці Інгэ II. Гёты (тагачаснае насельніцтва Гёталанда) абралі яго сваім каралём, але свеі запрацівіліся, і ў 1130 ён быў выгнаны са Швецыі каралём свеяў Сверкерам.

Вярнуўшыся ў Данію, Магнус уступіў у канфлікт з герцагам Шлезвіга Кнудам Лавардам і забіў яго. Гэта забойства справакавала грамадзянскую вайну ў Даніі, і ў бітве ў бухты Фотэвік Магнус загінуў.

Сын Магнуса і Рыхезы Польскай Кнуд пазней таксама змагаўся за дацкую карону.

Катэгорыя:Постаці Даніі Катэгорыя:Каралі шведскія Катэгорыя:Эстрыдсены