Ва́леўка (, ) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёўда, каля возера Свіцязь. Адміністрацыйны цэнтр Валеўскага сельсавета. Месціцца за 16 км на поўдзень ад Навагрудка, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на скрыжаванні аўтамабільных дарог Навагрудак — Баранавічы і Наваельня — Карэлічы.

Назва Беларускі савецкі географ В. Жучкевіч па сугуччы звязваў гэтую назву са словам валВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 44..

У гэтым жа прынёманскім рэгіёне каля Ліды ў ХІХ ст. фіксаваліся прозвішчы Валь, Валейка, Валевіч, Валеўскі.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89FL-396W-8?i=612&cat=2325345&lang=ruhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-F3BT-3?i=652&cat=742037https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-7QLF-V?cat=2325460&i=1146&lang=ruhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-PSL8-C?i=485&cat=741862 Ёсць літоўскія Valys, Valeikahttps://pavardes.lki.lt/?pv=db2d67d429b8fdc4f08900a7c3e5128c, латышскія Vāls, Valishttps://uzvardi.lv/surname/684042https://uzvardi.lv/surname/669607. Аснова Val- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 156..

Гісторыя Упершыню згадваецца пад 1602 годам у «Гістарычных запісках» Фёдара Еўлашэўскага. Уваходзіла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства.

У XVII стагоддзі Валеўка перайшла да роду Курчоў. У 1685 годзе ваявода берасцейскі Стэфан Курч заснаваў тут касцёл і кляштар дамініканцаў. Пазней Валеўка ва ўладанні Незабытоўскіх, якія пабудавалі грэка-каталіцкую Петрапаўлаўскую царкву. Пры Незабытоўскіх паселішчу нададзены статус мястэчка.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Валеўка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Райчанскай воласці Наваградскага павета. Станам на 1798 год тут было 20 двароў. У 1830 годзе расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка. На 1886 год — 10 двароў, царкоўнапрыходская школа.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Валеўка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Навагрудскім павеце. У 1939 годзе мястэчка ўвайшло ў склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 года зрабілася цэнтрам Валеўскага раёна, з 25 лістапада 1940 года — сельсавета Карэліцкага раёна. З 1955 года пры сярэдняй школе дзейнічае краязнаўчы музей. Станам на 1970 год у вёсцы было 139 двароў, на 1992 год — 990 двароў.

Насельніцтва 1886 год — 126 чал. 1970 год — 434 чал. 1992 год — 2065 чал.

Інфраструктура У Валеўцы працуюць 2 школы, бальніца, дом культуры, пошта.

Славутасці Касцёл дамініканцаў (1685; цяпер царква Св. апосталаў Пятра і Паўла) — Капліца былой сядзібы ў Чамброве (1896) — Курганны могільнік, селішча (XII—XIII стагоддзі) —

Страчаная спадчына

Кляштар дамініканцаў (XVII ст.) Царква Св. апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Вядомыя асобы Антон Восіпавіч Мухлінскі (1808—1877) — усходазнавец, педагог. Святлана Андрэеўна Кошур (нар. 1958) — краязнаўца, пісьменніца.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Валеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства