Марк Э́нтані Сэ́лбі (; нар. , , Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чатырохразовы чэмпіён свету. Здолеў выйграць усе тры турніры снукернай кароны — чэмпіянат Вялікабрытаніі (2012, 2016), Мастэрс (2008, 2010, 2013) і чэмпіянат свету (2014, 2016, 2017, 2021) і інш. З сезона 2007/2008 нязменна ўваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.

Стаў прафесіяналам у 1999 годзе ва ўзросце 16 гадоў. У выніку выхаду ў свой першы рэйтынгавы фінал, на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі 2003, у сезоне 2003/2004 упершыню ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, але праз год вылецеў адтуль, вярнуўшыся толькі ў сезоне 2006/2007. У 2002, 2003 і 2004 гадах выходзіў у апошні кваліфікацыйны раўнд на сусветных першынствах, а ў 2005 годзе дэбютаваў на найбуйнейшым снукерным турніры, прайграўшы ў 1/16 фіналу. У 2007 годзе выйшаў у фінал чэмпіяната свету, дзе саступіў Джону Хігінсу (13:18), пасля чаго падняўся ў топ-16 у рэйтынгу. У пачатку 2008 года Марк Сэлбі атрымаў перамогу на найбуйнейшым запрашальным турніры, Мастэрс, а ў тым жа сезоне выйграў свой першы рэйтынгавы тытул — адкрыты чэмпіянат Уэльса. У сезоне 2009/2010 стаў двухразовым пераможцам Мастэрс, а таксама аформіў свой першы максімальны брэйк. У 2011 годзе выйграў свой другі рэйтынгавы турнір, Шанхай Мастэрс, і ў сезоне 2011/2012 упершыню стаў лідарам сусветнага снукернага рэйтынгу. У сезоне 2012/2013 атрымаў два тытулы трайной кароны запар, чэмпіянат Вялікабрытаніі і Мастэрс, стаўшы трохразовым пераможцам апошняга. У сезоне 2013/2014 ён упершыню сумеў перамагчы на чэмпіянаце свету, вярнуўшы сабе лідзіруючую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, якую страціў у пачатку сезона, пасля чаго выйграў яшчэ два рэйтынгавы турніры ў сезоне 2014/2015, German Masters і адкрыты чэмпіянат Кітая. У 2016 годзе вярнуў сабе тытул чэмпіёна свету, а ў сезоне 2016/2017 выйграў яшчэ пяць рэйтынгавых спаборніцтваў, у тым ліку чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету, паўтарыўшы рэкорд па колькасці выйграных рэйтынгавых турніраў за сезон і стаўшы дзясятым снукерыстам у гісторыі, які выйграў больш за тры тытулы чэмпіянату свету, і чацвёртым снукерыстам, які абараніў свой тытул у Крусібле. У сезоне 2017/2018 здабыў яшчэ два рэйтынгавыя тытулы на International Championship і адкрытым чэмпіянаце Кітая.

У агульнай колькасці займае найвышэйшы радок у сусветным рэйтынгу больш за 55 месяцаў. Апроч чатырнаццаці рэйтынгавых турніраў, за сваю кар'еру выйграў 7 нізкарэйтынгавых (рэкорд па колькасці перамог на турнірах серыі PTC) і 4 прафесійныя запрашальныя турніры. Выступаючы таксама на чэмпіянатах па пуле, у 2006 годзе стаў чэмпіёнам свету па «васьмёрцы», а ў 2015 дайшоў да фіналу чэмпіянату свету па кітайскім пуле. Апроч таго, у 2010 годзе Сэлбі стаў чэмпіёнам свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, а таксама два разы выступаў на кубках свету па снукеры ў складзе зборнай Англіі — у 2011 годзе з Алістэрам Картэрам і ў 2015 годзе з Сцюартам Бінэмам. За сваю кар'еру зрабіў больш за 450 соценных серый, стаўшы лідарам сезонаў 2010/2011, 2011/2012 і 2015/2016 па колькасці сэнчуры, і ўваходзіць у топ-5 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 4 мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-10 лідараў усіх часоў па колькасці прызавых. Двойчы ў кар'еры выконваў максімальны брэйк — 147 ачкоў.

Раннія гады

Марк Сэлбі нарадзіўся ў горадзе Лестэры (графства Лестэршыр) з насельніцтвам менш за 300 тысяч чалавек у цэнтральнай Англіі. Калі Марку было восем гадоў, яго маці пакінула сям'ю, і з таго часу ён не бачыўся з ёй. Ён пачаў гуляць у англійскі пул ва ўзросце сямі гадоў, а ў дзевяць заняўся снукерам. Спачатку ён і яго брат хадзілі ў клуб разам з бацькам, але пазней наведвальнікі пачалі злавацца, што хлопец абыгрывае іх, і яму забаранілі прыходзіць у гэты клуб да 18 гадоў. Тады на яго звярнуў увагу Малкальм Торн, родны брат вядомага снукерыста Вілі Торна, і ўзяў Марка пад сваё крыло. У яго быў свой клуб, і Сэлбі атрымаў магчымасць трэніравацца кожны дзень пасля школы. Марк меў патэнцыял у падлеткавым узросце і перамог на чэмпіянаце Англіі сярод ігракоў ва ўзросце да 15 гадоў. У 1998 годзе ён стаў гуляць у туры Вялікабрытаніі, які быў другім па класе прафесійным снукерным турам у той час. Калі Сэлбі было 16 гадоў, яго бацька памёр ад раку, усяго праз месяц пасля таго, як даведаўся пра дыягназ і за два месяцы да таго, як Марк стаў прафесіянальным снукерыстам. Пасля смерці бацькі Марк і яго брат былі вымушаны з'ехаць з дома, бо не маглі дазволіць сабе пражыванне там.

Снукерная кар'ера

1999 — 2002

У сезоне 1999/2000 снукерыст прыняў удзел у шэрагу рэйтынгавых турніраў, але не праходзіў далей за стадыю 1/32 фіналу, да якой ён даходзіў на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі, Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі, дзе саступіў будучаму пераможцу Марку Уільямсу з лікам 0:9, і Гран-пры Мальты, а ў выніку Марк заняў 122 радок у сусветным рэйтынгу на наступны сезон. У 2000 годзе ў кваліфікацыі да адкрытага чэмпіянату Кітая Сэлбі ўпершыню здолеў дайсці да 1/24 фіналу, дзе прайграў шасціразоваму чэмпіёну свету Стыву Дэвісу з лікам 0:5, але, ў цэлым, яго вынікі ў сезоне былі яшчэ больш сціплымі.

Выступ Марка Сэлбі на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2002 Марк Сэлбі 5-2 Дзін Цзюньхуэй 73-40, 52-81 (52 Сэлбі), 65-54, 67-32, 114-13 (92), 40-80, 62-54 (50 Сэлбі) Джо Свэйл 4-5Марк Сэлбі 47-75, 75-35, 2-96 (61), 30-71 (70), 55-70 (51 Свэйл), 77-49, 71-16, 74-0, 5-91 (52) Стывен Хендры 1-5 Марк Сэлбі 17-63, 17-96 (61), 34-72, 69-59, 5-83 (65), 0-84 (84)Чвэрцьфінал Роні О’Саліван 3-5 Марк Сэлбі 22-104 (69), 126-7 (126), 66-82, 9-51 (51), 0-63, 84-10, 61-48 (50), 7-55 (55)Паўфінал Марк Сэлбі 3-6 Энтані Хэмілтан 40-71 (70), 63-0, 40-92 (61), 60-1, 36-81 (58), 31-67 (60), 78-0 (78), 8-71, 1-114 (114) Пасля няўдалага пачатку сезона 2001/2002, падчас якога Марк не даходзіў да асноўных стадый рэйтынгавых турніраў, ён прадэманстраваў высокі ўзровень гульні ў першай палове 2002 года. На адкрытым чэмпіянаце Уэльса ён упершыню дайшоў да стадыі 1/16 фіналу на рэйтынгавым турніры, перайграўшы снукерыста з топ-32 Майкла Джаджа ў 1/24, але саступіў дзясятаму нумару рэйтынгу Джо Свэйлу ў першым раўндзе асноўнай стадыі з лікам 1:5. Прайшоўшы кваліфікацыю да адкрытага чэмпіянату Кітая, дзе ён зноў перамог Джаджа, Сэлбі перайграў у ўайлдкард раўндзе яшчэ невядомага 14-гадовага Дзіна Цзюньхуэя, для якога гэты матч стаў першым на прафесійных турнірах, а ў цяжкім матчы 1/16 фіналу ўзяў рэванш за паражэнне ва Уэльсе ў Свэйла, упершыню прайшоўшы ў 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру. У наступных паядынках 18-гадовы Марк здзейсніў сапраўдную сенсацыю, разграміўшы сяміразовага чэмпіёна светуStephen Hendry. Biography at biogs.com. Стывена Хендры з лікам 5:1, а таксама перамогшы дзеючага сусветнага чэмпіёна Роні О’Салівана ў чвэрцьфінале, але ў сваім першым рэйтынгавым паўфінале снукерыст з Лестэра саступіў Энтані Хэмілтану з лікам 3:6. Пры гэтым адбылася вядомая кур'ёзная сітуацыя: з-за парушэння сутачнага рытму арганізма Сэлбі адправіўся на матч з Хендры на 12 гадзін раней — у 2 гадзіны ночы замест 2 гадзін дня.

У 1/24 фіналу адкрытага чэмпіянату Шатландыі, якая была першым раўндам асноўнай стадыі гэтага спаборніцтва, Марк саступіў Дэвіду Грэю з лікам 3:5, а ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету, у якой ён пачынаў гуляць з 1/64 фіналу і павінен быў выйграць пяць паядынкаў, Сэлбі перамог Тома Форда (10:9), Б'ёрна Ханевіра (10:8), Джэйсана Фергюсана (10:6) і Альфі Бёрдэна (10:6) у 1/32 фіналу, але за крок да дэбюту ў Крусібле зноў прайграў Дэвіду Грэю з лікам 7:10, падняўшыся ў топ-64 паводле вынікаў свайго трэцяга сезона сярод прафесіяналаў.

2002 — 2006

Пасля няўдалага пачатку сезона 2002/2003, у якім Сэлбі саступіў у кваліфікацыі да двух першых рэйтынгавых турніраў, ён упершыню дайшоў да 1/16 фіналу турніру Трайной кароны, перайграўшы Энтані Хэмілтана ў напружаным матчы першага раўнда чэмпіянату Вялікабрытаніі з лікам 9:8, але ў другім матчы пацярпеў паражэнне ад Стывена Лі, а таксама прайшоў кваліфікацыі да адкрытага чэмпіянату Уэльса і Айрыш Мастэрс, дзе ў першых матчах саступіў Полу Хантэру (1:5) і Стывену Хендры (2:5) адпаведна. Выступ Марка Сэлбі на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі 2003 Дамінік Дэйл 2-5Марк Сэлбі 21-66, 14-82 (68), 61-20, 34-88 (88), 78-47 (59), 10-72, 36-91 (79) Пол Хантэр 3-5Марк Сэлбі 99-30 (75), 78-42, 69-74 (54 Хантэр), 0-89 (89), 7-100, 110-6 (61), 8-78 (67), 22-72 Мэцью Стывенс 2-5 Марк Сэлбі 101-16, 0-68 (62), 108-7 (93), 55-64, 57-76, 44-67, 0-93 (93)Чвэрцьфінал Марк Сэлбі5-3 Алістэр Картэр 16-69, 69-51 (51 Картэр), 100-4 (100), 0-79 (55), 26-69 (60), 60-47, 76-0 (52), 66-48 (58)Паўфінал Кен Доэрці 5-6 Марк Сэлбі 58-44 (58), 97-32, 63-37, 0-98 (63), 131-0 (131), 1-134 (134), 17-64, 52-68, 85-20 (61), 1-89 (89), 0-70 (69)Фінал Дэвід Грэй 9-7 Марк Сэлбі Першая сесія: 73-32 (65), 77-0 (60), 47-34, 47-76, 78-47 (52), 70-24, 0-63, 41-66 (60) Другая сесія: 9-102, 24-67, 77-30, 71-62, 21-70, 57-75, 71-56, 65-18 На адкрытым чэмпіянаце Шатландыі Марк прайшоў два раўнды кваліфікацыі, пасля чаго перамог Дамініка Дэйла, снукерыстаў з топ-16 Пола Хантэра і Мэцью Стывенса, Алістэра Картэра ў чвэрцьфінальным паядынку і пятага нумара рэйтынгу Кена Доэрці, упершыню ў сваёй кар'еры выйшаўшы ў фінал рэйтынгавага турніру, аднак у напружаным фінальным паядынку супраць Дэвіда Грэя, які таксама ніколі не атрымліваў рэйтынгавых тытулаў, Сэлбі саступіў з лікам 7:9. У кваліфікацыі да чэмпіянату свету 19-гадовы снукерыст у другі раз запар дайшоў да апошняга раўнда, перайграўшы Джастына Эстлі (10:3) і Тэры Мёрфі (10:8), але зноў саступіў у 1/24 фіналу тайцу Джэймсу Уатане з лікам 5:10, паводле вынікаў сезона ўпершыню ўвайшоўшы ў топ-32 сусветнага рэйтынгу.

Дзякуючы ўздыму ў рэйтынгу, у сезоне 2003/2004 Марк пачынаў выступы на ўсіх рэйтынгавых спаборніцтвах з стадыі 1/24 фіналу, але вельмі няўдала правёў гэты снукерны год. Не выйграўшы ніводнага паядынку ў першай палове сезона, Сэлбі атрымаў першую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Уэльса, дзе перайграў Джэймса Уатану, але не здолеў навязаць барацьбу Стывену Хендры ў 1/16 фіналу, саступіўшы яму з лікам 1:5. На турніры Players Championship ён прайграў у 1/24 фіналу 17-гадоваму Дзіну Цзюньхуэю з лікам 4:5, а на чэмпіянаце свету трэці год запар саступіў у апошнім кваліфікацыйным раўндзе, прайграўшы Лі Уолкеру з лікам 2:10. Такім чынам, Марк выйграў толькі ў двух паядынках на дзевяці турнірах, у якіх ён прымаў удзел у сезоне, і апусціўся на 36-ю пазіцыю ў рэйтынгу.

На першым турніры сезона 2004/2005, Гран-пры, Марк Сэлбі здолеў упершыню за паўтара гады дайсці да чвэрцьфіналу рэйтынгавага спаборніцтва, абыграўшы 12-га нумара рэйтынгу Крыса Смола (5:4), Леа Фернандэза (5:2) і снукерыста з топ-8 Пітэра Эбдана (5:3), але за два крокі да фінальнага матча ён не вытрымаў ціску дзеючага чэмпіёна свету Роні О’Салівана і не сумеў узяць ніводнай партыі, саступіўшы з лікам 0:5. На працягу сезона Марк больш не дасягаў позніх стадый на турнірах, два разы дайшоўшы да 1/16 фіналаў на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і Айрыш Мастэрс, а ў красавіку разграміў абодвух Майка Дана і Джо Пэры з лікам 10:2 у кваліфікацыйных раўндах да чэмпіянату свету і ўпершыню ў сваёй кар'еры патрапіў у Крусібл. Патрапіўшы на пятага нумара рэйтынгу Джона Хігінса ў першым крузе, Марк на роўных змагаўся з шатландцам у пачатку паядынку, скончыўшы першую сесію з лікам 5:4 на сваю карысць, але прайграў 6 партый запар у другой палове матча і саступіў фаварыту з лікам 5:10. Паводле вынікаў сезона Сэлбі апусціўся яшчэ на тры радкі ў афіцыйным рэйтынгу, заняўшы 39-е месца ў спісе снукерыстаў на наступны сезон.