Ані́ва (, у 1886—1905 — Лютога, у 1905—1946 — Рудака) — горад (з 1946 г.) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Аніўскага раёна Сахалінскай вобласці. Насельніцтва 8,1 тыс. чал. (2005). Заснаваны як вёска ў 1886 годзе. Размешчаны на поўдні вострава Сахалін, пры ўпадзенні ракі Лютогі, у бухту Ласосяў (заліў Аніва), за 37 км на поўдзень ад горада Южна-Сахалінск.

Насельніцтва

1989 год — 8,9 тыс. чал.

Эканоміка У горадзе размешчаныя прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Асновай эканомікі горада з’яўляецца рыбалоўства. Вядзецца прамысловая здабыча гарбушы, кеты. Чыгуначная станцыя ў цяперашні час не існуе ў сувязі з ліквідацыяй чыгуначнай лініі.

Катэгорыя:Гарады Сахалінскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1886 годзе