Галіна Васілеўна Вігурская (, в. Люлінцы, Барскі раён, Вінніцкая вобласць — , КіеўВігурська Галина Василівна // Енциклопедія Сучасної України) — украінская пісьменніца- і .

Творчасць

Пераклала на ўкраінскую мову трылогію Я. Коласа «На ростанях», аповесці з пенталогіі І. Шамякіна «Трывожнае шчасце», раманы П. Броўкі «Калі зліваюцца рэкі», М. Гарэцкага «Віленскія камунары», У. Карпава «Вясновыя ліўні» і «Сотая маладосць», аповесці В. Быкава «Альпійская балада», С. Аляксандравіча «Ад роднай зямлі», З. Бандарынай «Ой, рана на Івана…», п’есы Я. Коласа «Вайна вайне», К. Крапівы «Хто смяецца апошнім», В. Вольскага «Несцерка», а таксама творы І. Мележа, Я. Брыля, Б. Сачанкі, Я. Маўра і іншых. Перакладала таксама з балгарскай і польскай моваўВігурська Галина Василівна // Українська Літературна Енциклопедія. — К., 1988. — Т. 1: А-Г. — С. 302—317.

Апублікавала шэраг артыкулаў пра культурныя сувязі Беларусі з Украінай.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці Катэгорыя:Перакладчыкі з балгарскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Украінамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Украіны