Ёжэф Се́ндзі (; — 23 ліпеня 2017) — венгерскі архібіскуп-эмерыт, які ўзначальваў з 1983 па 1997 года дыяцэзію, а пасля архідыяцэзію Веспрэма.
Нарадзіўся 31 кастрычніка 1921 года ў Секешфехервары. Пасвечаны ў святары 24 снежня 1944 года. У 1946 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі. Служыў у некалькіх прыходах, выкладаў у семінарыі.
5 красавіка 1982 года прызначаны апостальскім адміністратарам дыяцэзіі Веспрэма, 21 красавіка пасвечаны ў біскупы, як тытулярны біскуп Стэфаніяка (Stephaniacum). 3 верасня 1983 года быў прызначаны біскупам Веспрэма, пасля пераўтварэння веспрэмскай дыяцэзіі ў архідыяцэзію 31 мая 1993 года стаў яе першым архібіскупам. 14 жніўня 1997 года сышоў у адстаўку з пасады ардынарыя дыяцэзіі, яго пераемнікам стаў архібіскуп Дзьюла Марфі. У 2011 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Заслуг.
Спасылкі Інфармацыя
Катэгорыя:Архібіскупы Венгрыі