Дабране́га або Дабрагне́ва, у хрышчэнні Марыя (пачатак XI ст. — ) — князёўна кіеўская.

Біяграфія Магчыма, дачка кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча. Маці пэўна не вядома, але з даты шлюбу даследчыкі здагадваюцца, што імаверна яна дачка з апошняга шлюбу Уладзіміра, вядомага з паведамлення Цітмара Мерзебургскага. Таксама ёсць версія, што Дабранега — дачка Барыса Уладзіміравіча.

У 1038 або 1042 годзе вялікі князь кіеўскі Яраслаў Уладзіміравіч выдаў яе за польскага князя Казіміра Аднавіцеля. Казімір памёр 28 лістапада 1058 года. У іх было чацвёра сыноў і дачка: Баляслаў Смелы (1042—1081), князь Польшчы ў 1058—1076 гадах і кароль у 1076—1079, у першыя гады ўладарства Баляслава Дабранега захоўвала значны ўплыў на сына; Уладзіслаў Герман (1043—1102), князь Польшчы ў 1080—1102; Мешка (1045—1065), Атон (1046—1048) Святаслава (1044—1126), з 1062/1063 года княгіня, а потым каралева Чэхіі.

Крыніцы

Літаратура Баумгартен H. A. Добронега Владимировна, королева польская, дочь св. Владимира //Благовест. — Париж, 1930. — № 2—3. — С. 102—109. Назарко І. Доброніга дочка св. Володимира В. // Analecta ordinis S. Basilii Magni. — Vol. 2 (8). — Fasc.3-4. — Romae, 1956. — C. 319—324. Назаренко А. В. Древняя Русь на международных путях. — : Языки русской культуры, 2001. Войтович Л. Княжеские династии Восточной Европы (конец IX — начало XVI в.). Карпов А. Ю. Ярослав Мудрый. — : Молодая гвардия, 2001. Романовский В. Д. Добронега. — : ЭКСМО, 2006. Древняя Русь в свете зарубежных источников. / под редакцией Е. А. Мельниковой. — : Логос, 1999.

Катэгорыя:Рурыкавічы Катэгорыя:Князёўны Русі