Вялікі арсенал (, ) — адна са славутасцей Гданьска, помнік архітэктуры пачатку XVII стагоддзя. Вялікі арсенал адным фасадам выходзіць на Вугальны рынак (), іншым — на Піўную вуліцу (). Да Вялікага арсенала прылягае больш старая абарончая Саламяная вежа XIV стагоддзя.
thumb|злева|Фасад з боку Піўной вуліцы
Гісторыя Вялікі арсенал быў пабудаваны ў 1600—1609 гадах па праекце фламандскага архітэктара Антоні ван Абергена (Antoni van Obberghen) у стылі нідэрландскага маньерызму (рэнесансу), дэкарацыі фасада былі спраектаваны Вільгельмам ван дэр Мерам (Wilhelm van der Meer) і Абрахамам ван дэр Блокам (Abracham van der Blocke). Сярод дэкаратыўных элементаў фасада будынка — герб Гданьска і статуя старажытнарымскай багіні Мінервы.
Вялікі арсенал выкарыстоўваўся па прамым прызначэнні, гэта значыць як склад зброі, да XIX стагоддзя. У наш час на першым паверсе Вялікага арсенала размешчана прадуктовая крама, а верхнія паверхі займае Акадэмія вытанчаных мастацтваў.
Літаратура
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гданьска Катэгорыя:Славутасці Гданьска