Ніка Якабіна Страмінская (; , Лодзь — , Варшава) — польскі доктар-псіхіятр, пісьменніца, прапагандыст мастацтва сваіх бацькоў, стваральнікаў сусветнага мадэрнізму: скульптара Кацярыны Кобры і жывапісца Уладзіслава Страмінскага.
Звязаная з Вілейкай. Ад верасня 1939 года да мая 1940 года, хаваючыся ад вайны, жыла разам з бацькамі ў гэтым горадзе.
У 1955—1960 гадах вучылася ў Акадэміі медыцыны ў Лодзі. У 1961 годзе атрымала дыплом доктара. У 1961-1965 вучылася ў Лодзьскім універсітэце (1965 — дыплом антраполага). Працавала ў Інстытуце псіхіятрыі і неўралогіі ў Варшаве, дзе ў 1971 годзе атрымала спецыялізацыю ў галіне псіхіятрыі, а ў 1974 годзе ступень доктара (доктарская дысертацыя «Сузалежнасць некаторых антрапаметрычных характарыстык з працяканнем шызафрэніі»).
Першая ў гісторыі Польшчы жанчына — карабельны доктар, плавала на польскіх гандлёвых суднах на працягу 17 гадоў. Працавала ў бальніцы. Супрацоўнічала з Польскім фондам Альцгеймера.
Аўтар прац у галіне антрапалогіі і псіхіятрыі, марскіх апавяданняў і серыі рэпартажаў, кніг, прысвечаных бацькам: Sztuka, miłość i nienawiść. O Katarzynie Kobro i Władysławie Strzemińskim («Мастацтва, каханне і нянавісць. Пра Кацярыну Кобра і Уладзіслава Страмінскага», 198), Katarzyna Kobro («Кацярына Кобра», 2004, пашыраная версія кнігі, выдадзенай па-італьянску у Мілане ў верасні 1998 года). Аўтар сцэнарыяў фільмаў: Pośmiertny tryumf Władysława Strzemińskiego («Пасмяротны трыумф Уладзіслава Страмінскага», 1993) і Katarzyna Kobro rzeźbiarka («Кацярына Кобра — скульптар», 1998).
Ініцыятар разам з Георгам Кобрам заснаванай у Лодзі з 2001 года Прэміі імя Кацярыны Кобры.
Гераіня вядомай у Польшчы радыёперадачы Штрыхі да партрэта (2001, II праграма Польскага радыё).
Пахавана ў Лодзі ў праваслаўнай частцы могілак «Долы».
Літаратура Strzemińska N. Miłość, sztuka i nienawiść. О Katarzynie Kobro i Władysławie Strzemińskim. Res Publica, Warszawa, 1986 ISBN 83-7046-017-8. Nika Strzemińska, Katarzyna Kobro, Wydawnictwo Naukowe SCHOLAR, Warszawa 1999 ISBN 83-87367-57-5.
Спасылкі Line of apsides. Hommages — (памяці Нікі Страмінскай і Ганны Міцінскай) . «Walczę o prawdę» — «Змагаюся за праўду», размова Рэмігіюша Гжэля з Нікай Страмінскай, 2001 . Promocja książki Niki Strzemińskiej «Sztuka, Miłość i Nienawiść» — Galeria «Zapiecek», Warszawa, 2001 . Мастак Уладзіслаў Страмінскі: лёс, творчасць і Вілейка // «Рэгіянальная газета».
Катэгорыя:Пісьменніцы Польшчы Катэгорыя:Антраполагі Польшчы