Якаў Iсакавіч Клейнбок (, , Брэст-Літоўск — , ) — савецкі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук, прафесар. Член-карэспандэнт АН КазССР (1954). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі КазССР (1945).
Біяграфія Скончыў Алма-Aцінскі зоаветэрынарны інстытут (1932). У 1932-33 працаваў на Алма-Ацінскім біякамбінаце, у 1933-61 — у Алма-Ацінскім зоаветэрынарным інстытуце (асістэнт, загадчык кафедры). У 1941-53 член прэзідыума Казахскага філіяла Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя Леніна.
Асноўныя даследаванні звязаныя з праблемамі паталогіі страўнікава-кішачнага тракту каня. Распрацаваў метады прафілактыкі і тэрапіі лёгачных і страўнікава-кішачных захворванняў цялят з ужываннем антыбіётыкаў.
Літаратура Казахская ССР, энциклопедия в 4-х томах. Т. 3. С. 273.
Спасылкі
Катэгорыя:Дактары ветэрынарных навук