Гэй, званар, званар, мой пане,Бій y звон, як змогі стане, … Гэй, гусляр, пясняр, мой браце,Грай, спявай y полі, ў хаце, Алесь Гарун. «Песня-звон»Алесь Гарун. "Песня-звон. Клі́чны склон, клі́чная фо́рма, вакаты́ў () — асобная словаформа назоўніка, якая служыць для выражэння катэгорыі асобы пры звароце. «Склонам» гэта форма называецца ўмоўна, бо ў строга граматычным сэнсе клічная форма склонам не з’яўляеццаРеформатский А. А. Введение в языковедение / Под ред. В. А. Виноградова. — М.: Аспект Пресс. 1998. С. 488. ISBN 5-7567-0202-4.

Распаўсюджанасць Гістарычна клічны склон уваходзіў у індаеўрапейскую сістэму склонаў і існаваў у латыні, санскрыце, і старажытнагрэчаскай мове. Хоць пазней ён быў страчаны многімі сучаснымі індаеўрапейскімі мовамі, некаторыя мовы захоўваюць гэты склон і дагэтуль, напрыклад, грэчаская, цыганская, многія славянскія мовы (беларуская, украінская, польская, балгарская, сербская, чэшская і інш.) і некаторыя кельцкія мовы (шатландская і ірландская), балтыйскія мовы (напрыклад: латышская і літоўская). З раманскіх клічны склон захаваўся толькі ў румынскай мове. Ён таксама ёсць у некаторых неіндаеўрапейскіх мовах, такіх як грузінская, арабская і карэйская.

У беларускай мове У клічнай форме звычайна выступаюць уласныя або агульныя асабовыя назоўнікі мужчынскага роду, радзей назоўнікі, якія абазначаюць жывых істот (часта ў пераносным значэнні), а таксама неадушаўлёныя назоўнікі, калі яны ўжыты ў значэнні адушаўлёных. У залежнасці ад значэння назоўнікаў і характару іх асновы клічная форма можа заканчвацца на розныя галосныя: -е — пры цвёрдай аснове і аснове на ў: Вацлаве, браце, беларусе; -у — пры цвёрдай аснове і асновах на р, ц, ж, к: дзеду, званару, ветру, вужу, хлопчыку; -о — пераважна пры асновах на р, ч: Пятро, дзяўчо; -а — пры асновах на г, к, ц, якія чаргуюцца з ж, ч: дружа, нябожа, чалавеча, хлопча, на мяккі зычны з пры чаргаванні з шыпячым ж: княжа; -ю — пры асновах на мяккія зычныя і й: коню, гаю.

Ужыванне клічнай формы з часам звузілася. У гаворках з поўным аканнем, у літаратурнай мове клічная форма назоўнікаў 1-га скланення фанетычна супала з формай назоўнага склону: мама, Ганна. У гаворках з няпоўным аканнем і оканнем (пераважна паўднёва-заходнія і паўднёвыя моўныя арэалы) клічная форма ўжываецца пры выражэнні звароту ў назоўніках жаночага і агульнага роду на -а, -я: ма́мо, Мары́но, Га́лё, Ма́нё. У мове мастацкай літаратуры клічная форма выкарыстоўваецца з мэтай стылізацыі пад народную мову, адыгрывае значную стылістычную і моўна-выяўленчую ролю.

У маўленні клічная форма характарызуецца спецыфічнай інтанацыяй звароту, закліку часта ў спалучэнні з часціцамі: Гэй, хлебаробе мазольны! Пры выкарыстанні з залежнымі словамі ўтвараюцца клічныя словазлучэнні: Краю мой родны, як выкляты богам! Пры інтанацыйнай і сэнсавай завершанасці клічныя формы і клічныя словазлучэнні ўтвараюць клічныя сказы.

Катэгорыя:Склон