Таўтало́гія () — спалучэнне або паўтарэнне блізкіх па сэнсе словаў або выразаў. Напрыклад: Ці свет, ці світае, Ці на зоры займае? Масла масленае, Цалкам і поўнасцю.

Таўталогія звяртае ўвагу чытача (слухача) твора на нейкую думку, удакладняе яе, дапамагае ўзмацніць рытмічнасць мовы, надаць ёй большую эмацыянальнасць. Асабліва часта таўталогія ўжываецца ў народнай паэзіі. Ужытая недарэчы таўталогія можа збедніць выказванне, абясцэніць яго. Часам таўталогію называюць плеаназмам.

Таксама таўталогія — відавочны круг у вызначэнні, доказе ( — тое самае пра тое самае).

Гл. таксама Таўталогія (логіка)

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рытарычныя фігуры