Бар ( — цяжар) — пазасістэмная адзінка вымярэння ціску, прыкладна роўная адной атмасферы. Адзін бар роўны 105 Н/м² (ДАСТ 7664-61) або 106 дына/см² (у сістэме СГС).
У метэаралогіі для вымярэння атмасфернага ціску часта ўжываецца адзінка мілібар (мбар), роўная 0,001 бар, або 10³ дзін/см², або 0,986923×10−3 атм (атмасфер фізічных). Для вымярэння атмасфернага ціску на планетах з моцна разрэджанай атмасферай ужываецца мікраба́р (мкбар), роўны 10−6 бар.
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння ціску