Засценак Манастырок (пасля далучэння проста Манастырок) — гістарычны раён горада Гомеля. Тэрытарыяльна размешчаны па-за сучаснай вуліцы Інтэрнацыянальная (за мастом «Кавальны-1»), паміж чыгуначным палатном і вёскай Любны, а з поўначы абмежаваны вуліцамі Беларускай і Леванеўскай.

Манастырок з’яўляецца часткай былой Спасавай Слабады. Таксама як і Спасава Слабада, Манастырок быў першапачаткова заселены стараверамі.

Геаграфічныя адметнасці Гістарычным цэнтрам раёна з’яўляюцца вуліцы: 1-я Заводская (раней Падгорная) і 2-я Заводская (раней Манастырская).

Вядомым месцам Манастырка з’яўляецца так званая «Басава гара», самая высокая кропка Манастырка, на якой размяшчаўся дом заможнага абшарніка па прозвішчу Шаўцоў (рас. Шевцов)А. Ф. Рогалев — От Гомиюка до Гомеля (издание 2)— Гомель: Одобарк, 2006.

Гістарычныя адметнасці Манастырок вядомы сваім лесапільным заводам Левіціна (па інш. версіі Левітана). Гэта адлюстравана на карце Гомеля 1910 года. На той жа карце 1910 года, Манастырок апошніраз узгадаваецца пад назвай «Засценак Манастырок» Гомель. План горада на 1910 год.

Яшчэ адной адметнасцю былі могілкі старавераў, якія знаходзіліся недалёка ад Басавай гары (не захаваліся)Карта горада Гомеля, 1910 год.

Літаратура Рогалев, А. Ф. От Гомиюка до Гомеля: городская старина в фактах, именах, лицах / А. Ф. Рогалев. — [2-е изд., переработанное и дополненное]. — Гомель : Барк, 2006. — 218 с. Вершинин, С. Новые этюды старого города: Монастырёк // Гомельские ведомости, 5 декабря 2022.

Спасылкі

Район Монастырька в Гомеле

Катэгорыя:Гістарычныя раёны Гомеля