Інстытут дзяржавы і права НАН Беларусі — адзіная профільная арганізацыя акадэмічнай навукі Беларусі ў галіне права і прававых даследаванняў. Пад сучаснай назвай Інстытут існаваў з 1999 па 2007 г., аднак інстытуцыяналізацыя юрыдычнай навукі ў Акадэміі адбылася нашмат раней і прайшла некалькі этапаў.
Гісторыя Інстытута 29 сакавіка 1931 у Беларускай акадэміі навук пастановай Прэзідыўма Акадэміі адначасова с шэрагам іншых інстытутаў быў арганізаваны Інстытут савецкага будаўніцтва і права. У 1935 г. пасля далучэння да Інстытута філасофіі ператвораны ў Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права. У 1936 Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права ўвайшоў у склад Аддзялення грамадскіх навук АН БССР. У сакавіку 1938 г. у выніку сталінскіх рэпрэсій ліквідаваны. Інстытут філасофіі і права адноўлены 1 ліпеня 1947 г. У 1958 г. сектар дзяржавы і права аддзелены і ператвораны ў Аддзел прававых навук АН БССР, а Інстытут філасофіі і права перайменаваны ў Інстытут філасофіі. У 1965 г. у выніку ўключэння аддзела прававых навук інстытут зноў называецца Інстытут філасофіі і права. Пастановай Прэзідыўма НАН Беларусі № 66 ад 9 ліпеня 1999 г. на базе Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі былі створаны два самастойныя інстытуты — Інстытут філасофіі і Інстытут дзяржавы і права. Новаствораны Інстытут увайшоў у склад Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.
Найбольш вядомыя дасягненні распрацоўка шэрагу законапраектаў, у т.л. законаў аб культуры, ахове здароўя, сродках масавай інфармацыі; комплексная навуковая экспертыза праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са змяненнямі і дапаўненнямі ад 24.11.1996 г. і 17.10.2004 г.), праектаў законаў «Аб радыяцыйнай бяспецы», «Аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету», «Аб навуковай дзейнасці», «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», «Аб банкруцтве», «Аб сумесных домаўладаннях»; абгрунтавана неабходнасць структурнай перабудовы вышэйшых органаў выканаўчай улады; абгрунтавана прапанова аб уніфікацыі працэдуры прыняцця законаў у рэгламентах Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Нацыянальнаха сходу Рэспублікі Беларусь; даследаваны пытанні прававога рэгулявання дзейнасці сельскагаспадарчых вытворчых аб’яднанняў розных форм уласнасці; выяўлены фактары, якія вызначаюць дынаміку развіцця прававой дзяржаўнасці ў Беларусі; вывучаны і прааналізаваны прычыны і абставіны дэлегавання Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь заканадаўчых паўнамоцтваў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на выданне дэкрэтаў, якія маюць сілу закона; даследаваны крытэрыі і абгрунтаванне нарматворчасці міністэрстваў; даследаваны фактары, якія абумоўліваюць выкарыстанне праграмна-мэтавага кіравання.
Дырэктары Інстытута ў розныя гады Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер — дырэктар Інстытута савецкага будаўніцтва і права Беларускай акадэміі навук, 1931—1935, акадэмік АН БССР; Мікалай Васільевіч Сторажаў — дырэктар-арганізатар Інстытута дзяржавы і права НАН Беларусі, 1999—2004, член-карэспандэнт НАН Беларусі; Уладзімір Пятровіч Ізотка — дырэктар Інстытута дзяржавы і права НАН Беларусі, 2004—2007, кандыдат юрыдычных навук, з 2007 — суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь.
Структура Інстытута па стане на 01.05.2007 цэнтр даследавання праблем дзяржавы, кіравання і публічнага права; цэнтр цывілістычных даследаванняў; кансультацыйна-даследчы цэнтр «Прававая экспертыза»; сектар тэорыі і гісторыі дзяржавы і права; сектар канстытуцыйнага і інфармацыйнага права; сектар адміністрацыйнага і фінансавага права; сектар крымінальнага права і крыміналогіі; сектар міжнароднага права і параўнальнага правазнаўства; сектар грамадзянскага права; сектар працоўнага права і права сацыяльнага забеспячэння; сектар аграрнага, экалагічнага і прыроднарэсурснага права; сектар прадпрымальніцкага права і прававых праблем навуковай дзейнасці.
Вядомыя навукоўцы Віктар Іванавіч Семянкоў Віктар Іванавіч Шабайлаў Мікалай Васільевіч Сторажаў
Рэарганізацыя Згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2007 № 630 быў створаны Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь на базе Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Белаурсь шляхам далучэння да яго дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Згодна п.12 Палажэння аб Цэнтры ў складзе апошняга існуе Інстытут прававых даследаванняў без правоў юрыдычнай асобы.
Літаратура Краткий отчет о деятельности Академии наук Беларуси в 1992—1996 годах. — Мн., 1997. Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 1999 годзе. — Мн., 2000. Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе. — Мн., 2002. Отчет о предварительных итогах деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2004 году. — Мн., 2005.
Спасылкі Інстытут філасофіі НАН Беларусі — Кароткая гісторыя і асноўныя кірункі дзейнасці Профіль Інстытута дзяржавы і права на старонцы Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (2000) Профіль Інстытута дзяржавы і права на старонцы Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (2007) Акадэмік ГРЭДЗІНГЕР Міхаіл Восіпавіч Член-карэспандэнт СЕМЯНКОЎ Віктар Іванавіч Член-карэспандэнт ШАБАЙЛАЎ Віктар Іванавіч Член-карэспандэнт СТОРАЖАЎ Мікалай Васільевіч Конституционный суд Республики Беларусь — Изотко Владимир Петрович УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 13 декабря 2007 г. № 630 О некоторых мерах по совершенствованию правотворческой деятельности и научных исследований в области права
Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Права Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Юрыдычныя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:1999 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 2007 годзе