Віцебская правінцыя () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1772—1777 гг. у складзе Пскоўскай губерні. Цэнтр — Віцебск. Агульная плошча 851 284 дзесяцін.
Паводле ўказа ад 22 ліпеня 1776 г. падзялялася на Веліжскі, Гарадоцкі і Віцебскі паветы. Уключала 4 парафіі з 39 цэрквамі і манастырамі, 7 мястэчак, 166 сёл, 2910 вёсак; каля 175 тыс. падатковага насельніцтва. З дзяржаўных уладанняў былі Віцебская эканомія і 17 старостваў, з якіх найбуйнейшыя Веліжскае, Усвяцкае і Езярышчанскае. Узначальвалася ваяводам пры якім дзейнічала правінцыяльная канцылярыя.
Правінцыя скасавана ў 1777 годзе паводле «Устанаўлення для кіравання губерняў Расійскай імперыі» (1775).
Літаратура Анішчанка, Я. К. Віцебская правінцыя / Я. К. Анішчанка // — С. 326. Полное собрание законов Российской империи с 1649 г. Т. XIX. — СПб., 1830. — № 14014. Жукович, П. Н. Управление и суд в Западной России в царствование Екатерины II // Журнал Министерства народного просвещения. — 1914. — Ч. 49. — Февраль.
Катэгорыя:Пскоўская губерня Катэгорыя:Правінцыі Расіі Катэгорыя:1772 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Віцебскай вобласці Катэгорыя:Магілёўская губерня Катэгорыя:Зніклі ў 1776 годзе