Расіца круглалістая — насякомаедная травяністая расліна; від роду сямейства . Залозістыя валасінкі лісця расіцы выдзяляюць ліпкую вадкасць для ўлоўлівання і ператраўлівання насякомых.
Назва
Расіца круглалістая, загардушка, расіца, расічкаFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, загардушка. Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927., божая расаШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929..
Апісанне Расіца круглалістая — шматгадовая травяністая насякомаедныя расліна. Лісце распасцёртае па паверхні глебы, з доўгімі хвасткамі, сабрана ў прыкаранёвую разетку. Ліставыя пласцінкі круглявыя, у дыяметры да 2 см, шырыня крыху перавышае даўжыню. Лісце зверху і па баках асаджаны чырванаватымі залозістымі валасінкамі ў выглядзе галовак на доўгіх сцяблінках, якія дасягаюць у даўжыню 4—5 мм. Валасінкі выдзяляюць клейкую вадкасць у выглядзе бліскучых кропель. Кветаноснае сцябло адно, радзей 2—3, без лісця, выцягваецца да 25 см у вышыню. Кветкі дробныя, белыя, пяцічленныя, сабраныя ў доўгія завіткі. Песцік з трыма слупкамі. Цвіце ў чэрвені — жніўні, плады спеюць у канцы жніўня — верасні. Плод — падоўжана- авальная каробачка.
Спасылкі
Катэгорыя:Расіца Катэгорыя:Драпежныя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе