Грамадзя́нская вайна́ ў Вялі́кім Кня́стве Літо́ўскім 1381—1384 гадо́ў — першы эпізод барацьбы за ўладу паміж стрыечнымі братамі: вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем Вітаўтам. Вайна пачалася пасля падпісання Давыдзішкаўскага дагавора між Ягайлам і вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Вінрыхам фон Кніпродэ. Дагавор быў накіраваны супраць дзядзькі Ягайлы Кейстута, бацькі Вітаўта.

Кейстут хутка авалодаў уладай у Літве, аднак падчас мірных перагавораў яны з сынам былі запалонены і перавезеныя ў Крэўскі замак. Праз тыдзень Кейстут сканаў, Вітаўт жа здолеў збегчы, пасля чаго ён звярнуўся па падтрымку да тэўтонскіх рыцараў. Хоць уварванне ў Літву аб'яднаных войскаў Вітаўта і крыжакоў скончылася няўдачай, з дапамогай Ордэна Вітаўту ўдалося замацавацца ў Жамойці. Ягайлу была патрэбна ўнутраная стабільнасць перад пачаткам перагавораў з Вялікім Княствам Маскоўскім і Каралеўствам Польскім з нагоды хрышчэння Літвы, і ён пайшоў на падпісанне перамір'я з Вітаўтам.

Вайна не вырашыла супярэчнасцей, наступны этап дынастычнай барацьбы прыйшоўся на 1389—1392 гады і завяршыўся падпісаннем Востраўскага пагаднення. Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем літоўскім, а той, у сваю чаргу, прызнаў Ягайлу вярхоўным сюзерэнам Літвы.

Перадгісторыя канфлікту У 1345 годзе ў Вялікім Княстве Літоўскім адбыўся дзяржаўны пераварот, падчас якога было ўсталявана двоеўладдзе князёў Альгерда і яго брата Кейстута. Браты падзялілі паўнамоцтвы такім чынам, што Альгерд, які быў вялікім князем літоўскім, займаўся пераважна справамі Русі (усходнімі), а Кейстут — заходнімі, ведучы барацьбу з крыжакаміRowell S. C. Baltic Europe // Michael Jones. The New Cambridge Medieval History c. 1300—c. 1415. — Vol. VI. — Cambridge University Press, 2000. — P. 709—710. — ISBN 0-521-36290-3. . Мірнае і даволі плённае сукіраванне скончылася ў 1377 годзе па смерці Альгерда. Пераемнікам стаў яго сын ад другога шлюбу (з Ульянай Цвярской) — 27-гадовы ЯгайлаТарас А. Е. Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв. Москва: «АСТ», 2006. С. 64 — ISBN 5-17-035350-2. . Кейстут і Вітаўт прызналі Ягайлу вялікім князем літоўскім і падтрымалі яго, нават тады, калі права Ягайлы на велікакняжацкі стол было аспрэчана старэйшым сынам Альгерда ад першага шлюбу (з Марыяй Віцебскай) Андрэем Полацкім, якому на той час ужо споўнілася 52 гадыKiaupa Z. Kiaupienė J., Kunevičius A. The History of Lithuania Before 1795 / English ed. — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — P. 124—126. — ISBN 9986-810-13-2..

Зімой 1378 года Ордэн арганізаваў буйную ваенную кампанію супраць Літвы. Крыжакі дайшлі да Берасця і выйшлі да ПрыпяціIvinskis Z. Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m. // Paulius Šležas. Vytautas Didysis. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — P. 7—32.. Лівонскі Ордэн уварваўся ва Упіцкую зямлю. Чарговая кампанія пагражала сталіцы Княства — Вільні.

Летам 1379 года Скіргайла (родны брат Ягайлы) адправіўся да крыжакоў, каб абгаварыць сітуацыю, магчымыя шляхі хрысціянізацыі Літвы, а таксама дабіцца спынення падтрымкі Андрэя Полацкага з боку Лівонскага ОрдэнаUrban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — ISBN 0-929700-56-2. — P.168.. Дэталі паездкі невядомыя. Ёсць звесткі, што Скіргайла таксама наведаў імператара Свяшчэннай Рымскай імперыіUrban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — ISBN 0-929700-56-2. — P.170—171. Нягледзячы на тое, што мэта і вынікі паездкі няясныя, часта адзначаецца, што гэта была першая інтрыга, здзейсненая за спінай у КейстутаKučinskas A. Kęstutis. — Vilnius: Mokslas, 1988. — P. 159. — ISBN 5-420-00623-5..

Кейстут прапанаваў заключыць перамір'е і абмяняцца ваеннапалоннымі. 29 верасня 1379 года ў Троках было падпісана дзесяцігадовае перамір'е. Гэта быў апошні дагавор, падпісаны Ягайлам і Кейстутам сумесна. Пасля гэтага адбыліся тайныя перагаворы між Ягайлам і крыжакамі ў ВільніKučinskas A. Kęstutis. — Vilnius: Mokslas, 1988. — P. 161. — ISBN 5-420-00623-5.. Тым не менш, перамір'е з Ордэнам гарантавала бяспеку толькі хрысціянскім землям Вялікага Княства на поўдні і на ўсходзе, тады як паганскія тэрыторыі на паўночным захадзе заставаліся пад пагрозай з боку крыжакоўIvinskis Z. Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. — Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademij, 1978. — P. 271—273..

Каля 1379 года Ягайла выдаў сваю аўдавелую сястру Марыю за свайго дарадцу Вайдылу. Некалі Вайдыла быў простым пекарам, але пры Альгердзе ўзвысіўся і атрымаў ад вялікага князя горад Ліду. Пры Ягайле ўплыў Вайдылы дасягнуў піку. Як паведамляе хроніка Быхаўца, Кейстут быў вельмі незадаволены тым, што Ягайла аддаў яго пляменніцу «за халопа», і палічыў гэта асабістай абразайХроника Быховца / Сост. и автор предисл. Н. Н. Улащик. — : 1966. — З. 62.. 280px|thumb|Уяўная прычына вайны: Давыдзішкаўскі дагавор

У лютым 1380 года Ягайла без узгаднення з Кейстутам заключыў перамір'е на пяць месяцаў з Лівонскім Ордэнам для абароны сваіх спадчынных зямель у Літве, а таксама Полацка, які ён толькі што адабраў у свайго брата і канкурэнта Андрэя Полацкага. 31 мая 1380 года Ягайла і вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Вінрых фон Кніпродэ падпісалі тайную дамоўленасць: Давыдзішкаўскі дагавор. У цэлым, умовы яе былі заблытаныя і неадназначныяBaranauskienė I. Kas buvo Kęstučio nužudymo organizatorius? // Naujasis židinys — aidai. — 5 (173). — May 2005 — P. 180—186.. Ягайла і Ордэн дагаварыліся аб сумесным ненападзенні, Ягайла згаджаўся не перашкаджаць Тэўтонскаму ордэну ў барацьбе з Кейстутам і яго дзецьмі. Аднак, калі аказанне дапамогі Кейстуту было б неабходным, каб пазбегнуць падазрэнняў, гэты крок не з'яўляўся б парушэннем пагадненняJonynas I. Dovydiškės sutartis // Vaclovas Biržiška. Lietuviškoji enciklopedija. — T. VI. — Kaunas: Spaudos Fondas, 1937. — P. 1341—1344..

Некаторыя гісторыкі лічаць, што ініцыятыва падпісання дагавора зыходзіла ад маці Ягайлы Ульяны Цвярской або ад ВайдылыKoncius J. B. Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. — Miami: Franklin Press, 1964. — P. 21—23.. Іншыя адзначаюць, што Кейстуту было 80 гадоў і ён рашуча не прымаў хрысціянства, тады як Ягайлу было каля трыццаці і ён шукаў шляхі мадэрнізацыі дзяржавыJakštas J. Lithuania to World War I // Albertas Gerutis. Lithuania: 700 Years. translated by Algirdas Budreckis — 6-th ed. — New York: Manyland Books, 1984. — P. 57—58. — ISBN 0-87141-028-1.. Існуе таксама версія, што дагавор быў першапачаткова накіраваны супраць Андрэя Полацкага і яго саюзнікаў: брата Дзмітрыя Бранскага і вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Данскога. Лічаць, што напярэдадні Кулікоўскай бітвы Ягайла, засцярогшы ад небяспекі заходнія межы Княства, аб'яднаўся з Залатой Ардой супраць Вялікага Княства Маскоўскага.

Барацьба Кейстута і Ягайлы Поспех Кейстута У лютым 1381 года крыжакі ўварваліся ў землі Кейстута і рушылі ў кірунку Трокаў. Войска Ордэна ўпершыню выкарыстала бамбардыChristiansen E. The Northern Crusades. — London: Penguin Books, 1997. — P. 164—165. — ISBN 0-14-026653-4.. Быў разбураны Наўяпіліс і ўзятыя ў палон каля 3 тыс. чалавек. У чэрвені была разрабавана Жамойць да Меднікаў уключна.

Да Кейстута сталі даходзіць новыя акалічнасці палітычнай сітуацыі. Комтур Остэродэ Гюнтар Гоенштайн апавясціў Кейстута аб тайным дагаворы з Ягайлам. Па хроніцы Быхаўца, остэродскі комтур сказаў Кейстуту: «Ты таго не ведаеш, што князь вялікі Ягайла часта пасылае да нас Вайдылу і ўжо змовіўся з намі, як цябе звесці з тваіх княжанняў». Відавочна, што Ордэну была выгадна грамадзянская вайна ў Літве, хоць дзеянні Гоенштайна можна расцэньваць і як асабістую паслугу (Гюнтэр быў хросным бацькам дачкі Кейстута Дануты). Кейстут вырашыў параіцца з Вітаўтам, той адказаў: «Не вер таму, не думаю, каб гэта так было, таму што ён [Ягайла] са мной жыве ў сяброўстве, і сказаў бы мне».

У той час Ягайла быў заняты задушэннем паўстання палачан супраць свайго брата і паплечніка Скіргайлы. Кейстут зноў стаў жаліцца сыну на Ягайлу: «Ён перш зрабіў мне вялікія страты, аддаў маю пляменніцу, а сваю сястру за халопа, я добра ведаю, што цяпер ён уступіў у змову з немцамі супроць нас; а трэцяе: мы трэці раз ваюем з немцамі, а ён з імі Полацк здабывае, які належыць майму сыну, а твайму брату, Андрэю Гарбатаму. Гэта ўжо другі знак яго непрыязнасці да нас. Ужо гэтым цалкам ясна паказана, што яны разам з немцамі сталі супроць нас». Аднак і гэтыя словы не пахіснулі ўпэўненасці Вітаўта ў невінаватасці Ягайлы. Незадаволены Вітаўт адбыў «к Гродну і к Дарагічыну».

Скарыстаўшыся адсутнасцю пляменніка, Кейстут вырашыў пачаць вайну. У канцы 1381 года ён на чале войска накіраваўся ў Прусію, але па дарозе рэзка звярнуў да Вільні. Зусім не гатовы да абароны горад быў лёгка ўзяты такім загартаваным военачальнікам, як Кейстут. На шляху да сталіцы быў запалонены і Ягайла. У Вільні быў знойдзены рукапіс Давыдзішаўскага дагавора. Вітаўт быў тэрмінова выкліканы ў сталіцу і, верагодна, садзейнічаў таму, што Кейстут абыйшоўся з Ягайлам даволі мякка. Адзіным сур'ёзным патрабаваннем да яго было пісьмовае прызнанне Кейстута вялікім князем. Ягайла быў адпушчаны, яму таксама былі вернуты яго вотчынныя землі (Крэва і Віцебск). Войска Скіргайлы, якое стаяла пад Полацкам, таксама прызнала вялікім князем Кейстута і, па яго патрабаванні, зняло аблогуХроника Быховца / Сост. и автор предисл. Н. Н. Улащик. — : 1966. — З. 63.. Скіргайла быў вымушаны бегчы ў Лівонію, а Андрэй Альгердавіч змог вярнуцца ў Полацк, прызнаўшы ўладу дзядзькі. Астатнія Гедзімінавічы таксама прызналі Кейстута вялікім князем. З Масквой удалося дагаварыцца наконт адмовы ад прэтэнзіі на Смаленск і Вярхоўскія княствы.

Кейстут аднавіў ваенныя дзеянні супраць крыжакоў. Ён спустошыў наваколлі Велау, Тапіяу, Фрыдланда і Альтэнбурга, дасягнуўшы берагоў Прэгеля. Контрнаступленне Ордэна, які рушыў следам, было адбіта Вітаўтам. У красавіку Кейстут распачаў паход на Георгенбург. Гэтыя паходы былі настолькі паспяховымі, што цалкам скавалі дзеянні Ордэна.

Поспех Ягайлы Многія Гедзімінавічы заставаліся незадаволеныя сваім становішчам. У маі 1382 года мяцеж супраць Кейстута падняў ноўгарад-северскі князь Карыбут (у хрышчэнні — Дзмітрый). Вайдыла, які меў дачыненне да пачатку мецяжу, трапіў у палон і быў павешаныRowell S. C. Pious Princesses or Daughters of Belial: Pagan Lithuanian Dynastic Diplomacy, 1279—1423 // Medieval Prosopography 15 (1): 25. — Spring 1994. — ISBN 0198-9405.. Кейстут з малым атрадам выступіў на Карыбута, аднак быў разбіты. У гэты час у Вільні ўспыхнула паўстанне прыхільнікаў Ягайлы пад кіраўніцтвам віленскага намесніка і старасты нямецкай грамады купца Га́нуляSemkowicz W. Hanul, namiestnik wilehski (1382—1387) i jego rod // Ateneum Wilenskie, 1830. — N 1-2.. Купецтва было незадаволена антынямецкай палітыкай Кейстута, які перашкаджаў гандлю. Паводле хронікі Быхаўца, віленскіх гараджан падгаварыў сам Ягайла. Паўстанцы авалодалі горадам, увесь гарнізон быў знішчаны. У той час Вітаўт быў у Троках і не мог умяшацца ў падзеі. 12 чэрвеня ў сталіцу з ВіцебскаХроника Быховца / Сост. и автор предисл. Н. Н. Улащик. — : 1966. — З. 64. прыбыў Ягайла. Вітаўт паспрабаваў сабраць войскі і атакаваць горад, але быў разбіты і вымушаны вярнуцца ў Трокі. У канцы чэрвеня ў Літву ўварваліся крыжакі пад камандаваннем маршала Конрада Гатэнштайна. Тэўтонцы прасоўваліся да Трокаў з поўначы, у той час як войскі Ягайлы і Скіргайлы падыходзілі з боку Вільны. Па прычыне надыходзячай небяспекі Вітаўт прыняў рашэнне адысці разам з маці ў Гродна. 6 ліпеня Ягайла заключыў з Ордэнам перамір'е ў замку Бражуоль. Крыжакі абавязаліся не падтрымліваць Кейстута. 18 ліпеня былі абложаны Трокі, а ўжо 20 ліпеня гарнізон пагадзіўся пакінуць горадKučinskas A. Kęstutis. — Vilnius: Mokslas, 1988. — P. 173. — ISBN 5-420-00623-5.. Ягайла пакінуў у якасці намесніка Скіргайлу, зрабіўшы яго князем троцкім. Пасля ўзяцця горада крыжакі вярнуліся ў Прусію. 280px|thumb|злева|Войцех Герсон, Кейстут і Вітаўт у палоне ў Ягайлы, 1873