Якаў Рыгоравіч Рыер (нар. , Мінск) — беларускі археолаг, гісторык. Спецыяліст па аграрнай археалогіі сярэднявечнай Еўропы і гісторыі цывілізацый Сярэднявечча. Доктар гістарычных навук (1993), прафесар (1995). Выдатнік адукацыі (2003).
Біяграфія Нарадзіўся 21 сакавіка 1947 года ў Мінску.
У 1969 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1969—1975 гадах навуковы супрацоўнік Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея. Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце: старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі, прафесар кафедры гісторыі і філасофіі.
У 1980 годзе абараніў у Інстытуце гісторыі АН Літоўскай ССР кандыдацкую дысертацыю па тэме «Феадальная вёска Магілёўскага Падняпроўя ў X—XIV стст. па археалагічных звестках».
У 1993 годзе абараніў у Інстытуце археалогіі АН СССР у Маскве доктарскую дысертацыю па тэме «Сярэдневяковая вёска Усходняй і Цэнтральнай Еўропы (па археалагічных звестках)».
Стажыраваўся ў сектары гісторыі сярэдніх вякоў Інстытута ўсеагульнай гісторыі АН СССР (1984), у сектары гісторыі сярэдніх вякоў Інстытута славяназнаўства і балканістыкі АН СССР (1989), ва Універсітэце Векшэ (Швецыя, 1996) і інш.
Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: сярэднявечная аграрная гісторыя і археалогія, аграрныя парадкі ў Еўропе, фарміраванне цывілізацый у Старажытнасці і Сярэднявеччы ў свеце і роля прыроднага асяроддзя і дэмаграфічных працэсаў.
Распрацаваў праблемы сярэдневяковай вёскі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Абследаваў археалагічныя помнікі Магілёўскай вобласці, кіраваў раскопкамі паселішча і могільнікка X—XVI ст. каля Чавусаў.
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровымі граматамі ЦК КПСС, Саўміна СССР і УЦСПС (1987), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1993, 1998, 2013, 2020), НАН Беларусі (2008), Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў (2009), Савета міністраў Рэспублікі Беларусь (2013), нагрудным знакам «За ўклад у развіццё Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова» (2018), медалём Францыска Скарыны (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні» . «Чалавек года» ў намінацыі «Лепшы па прафесіі» Цэнтральнага раёна г. Магілёва (2002). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003).
Асноўныя працы Изучение курганов в Могилевском Поднепровье / Я. Г. Риер // Советская археология. — 1976. — № 2. — С. 179—191: ил.
Манаграфіі Средневековая деревня Восточной и Центральной Европы в археологической литературе. Могилев, 2021. Локальные цивилизации средневековья: генезис и особенности. Могилев, 2016. Сельское общество Могилевского Поднепровья X—XIII вв. По археологическим данным. Могилев, 2010. Цивилизации средневековья и начала нового времени: опыт структурного анализа. Могилев, 2003. Аграрный мир Восточной и Центральной Европы в средние века (по археологическим данным). Могилев, 2000.
Удзел у калектыўных працах Гарадзішча Змяёўка (Пелагееўскае гарадзішча) у Магілёве. Археалагічнае даследаванне. Магілёў, 2010.
Навучальныя дапаможнікі і курсы лекцый Новое в исторической демографии : методические материалы. Могилев, 2018. Очерки становления средневековых европей ских государств в контексте общеисторических процессов: природная среда и социальное развитие. Могилев, 2016. Археология средневековой европейской деревни: общие черты и региональные особенности: курс лекций. Могилев, 2008. Народы Центральной и Юго-Восточной Европы: учебное пособие: в 2 ч. Ч. 1: Славяне и их соседи в средние века. Могилев, 2005. История средневековых цивилизаций : учебное пособие: в 5 ч. Могилев, 2001—2003. Историческая демография. Могилев, 1999; 2006. Развіццё сярэднявяковай вёскі на тэрыторыі Беларусі і ў суседніх землях. Магілёў, 1990.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Археолагі СССР Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага