Ян ад Крыжа (, сапраўднае імя Хуа́н дэ Е́пес А́льварэс, ;  — ) — каталіцкі святар, святы, манах ордэна кармелітаў, адзін з найвыдатных прадстаўнікоў іспанскай хрысціянскай містыкі.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і гандляра шоўкам Гансала дэ Епеса і Каталіны Альварэс. З сямнаццаці год працаваў у шпіталі, паралельна з гэтым вучыўся ў езуіцкім каледжы. У дваццаць адзін год стаў манахам ордэна кармелітаў, дзе прыняў імя брат Ян ад Святога Мація. Працягнуў багаслоўскую адукацыю ва Універсітэце Саламанкі. Яшчэ не скончыўшы навучанне, пачаў ужо і сам выкладаць. Пасвечаны ў святара ў 1567. У тым жа годзе пазнаёміўся са Святой Тэрэзай ад Ісуса, рэфарматарам жаночай часткі ордэна, і натхніўся яе ідэямі.

У лістападзе 1568 разам з яшчэ трыма манахамі ордэна ён заснаваў маленькую манаскую супольнасць, якая ў хуткім часе атрымала празванне «басаногія кармеліты», бо яны сапраўды не насілі абутку і жылі ў асаблівае беднасці. У той час Св. Ян і змяніў імя на тое, пад якім мы ведаем яго сёння — Хуан дэ ла Крус, Ян ад Крыжа. Рэформы Тэрэзы сустрэлі супраціўленне старой часткі ордэна, «абутых кармелітаў». У 1576 яны арыштавалі Св. Яна і пэўны час трымалі яго ў маленькай келейцы аднога са сваіх кляштароў, але ён здолеў уцячы на поўдзень Іспаніі, да сваіх аднадумцаў. Супрацьстаянне скончылася ў 1580, калі Папа надаў басаногім кармелітам пэўную незалежнасць ад абутых.

Памёр Св. Ян 14 снежня 1591. У 1726 ён быў кананізаваны, а ў 1926 абвешчаны настаўнікам Царквы.

Літаратурныя працы Св. Ян ад Крыжа пакінуў пасля сябе больш за 2000 вершаў і тры багаслоўскія трактаты, найбольш вядомы з якіх — Узыходжанне на гару Кармель. Яго творчасць адыгрывае вялікую ролю ў развіцці іспанскай літаратуры.

Найважнейшыя творы: Узыходжанне на гару Кармель (Subida del monte Carmelo) Цёмная ноч душы (Oscura noche del alma) Духоўны гімн (Cantico espiritual) Жывое полымя любові (Llama de amor viva)

Катэгорыя:Постаці багаслоўя XVI стагоддзя Катэгорыя:Хрысціянскія містыкі Катэгорыя:Выпускнікі Саламанкскага ўніверсітэта Катэгорыя:Паэты Іспаніі Катэгорыя:Паэты XVI стагоддзя Катэгорыя:Дактары Касцёла Катэгорыя:Святыя Іспаніі Катэгорыя:Кармеліты Катэгорыя:Каталіцкія багасловы Катэгорыя:Англіканскія святыя Катэгорыя:Пісьменнікі-святары Катэгорыя:Постаці Залатога веку Іспаніі Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Нарадзіліся ў правінцыі Авіла Катэгорыя:Памерлі ў правінцыі Хаэн