Олбен Уільям Барклі (, -) — амерыканскі палітык, адзін з буйных дзеячаў Дэмакратычнай партыі ЗША, віцэ-прэзідэнт ЗША ў 1949—1953 гадах, самы стары віцэ-прэзідэнт ЗША.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Кентукі, быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ў 1913—1927, а затым нязменным сенатарам ЗША ад таго ж штата ў 1927—1949, быў лідарам дэмакратычнай фракцыі ў Сенаце. Быў адным з самых папулярных дэмакратычных палітыкаў, змагаўся супраць ігральнага бізнесу, падтрымліваў «Новы курс» Ф. Д. Рузвельта. У 1930-я перамагаў на выбарах дзякуючы падтрымцы з боку рабочых і фермераў.

Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Члены Дэмакратычнай партыі ЗША Катэгорыя:Сенатары ад штата Кентукі Катэгорыя:Члены Палаты прадстаўнікоў ад штата Кентукі Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса