Марка Фу (сапраўднае імя: Фу Гуцзюнь; ; нар. , ) — прафесійны гулец у снукер з Ганконга. Фіналіст двух турніраў трайной кароны (чэмпіянату Вялікабрытаніі 2008 і Мастэрс 2011). Адзін з трох азіяцкіх снукерыстаў (разам з Джэймсам Уатанам і Дзінам Цзюньхуэем), якія даходзілі да паўфіналаў чэмпіянату свету (2006, 2016). Пераможца трох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-25 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З 2000 года нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам у 1998 годзе і тады ж дайшоў да фіналу Гран-пры, перайграўшы Роні О’Салівана, які займаў трэці радок у сусветным рэйтынгу, і Пітэра Эбдана, а ў канцы сезона дэбютаваў на чэмпіянаце свету. У 2000 годзе атрымаў уайлдкард на Мастэрс, патрапіўшы на найбуйнейшы нярэйтынгавы турнір па снукеры, а дзякуючы паспяховым выступам на рэйтынгавых турнірах, ужо ў сезоне 2000/2001 увайшоў у топ-16 сусветнага рэйтыннгу, аднак пратрымаўся там толькі адзін год. У 2006 годзе дайшоў да паўфіналу сусветнага першынства, што з’яўляецца яго найлепшым вынікам на найбуйнешым снукерным спаборніцтве, а ў 2007 выйграў свой першы рэйтынгавы тытул, Гран-пры, перамогшы ў фінальным паядынку Роні О’Салівана. У канцы 2008 года дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў 2011 — да фіналу Мастэрс. У 2013 годзе дайшоў да фіналу German Masters і ў пачатку сезона 2013/2014 атрымаў другую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, а пазней дайшоў да фіналу International Championship 2013, пасля чаго падняўся на шостае месца ў рэйтынгу, якое з’яўляецца яго найвышэйшай пазіцыяй у табелі аб рангах. У 2016 годзе ў другі раз дайшоў да паўфінальнай стадыі чэмпіянату свету і здабыў трэці рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі.
Займаў пятае месца ў сусветным рэйтынгу амаль два месяцы. Апроч трох рэйтынгавых першынстваў выйграў нізкарэйтынгавы адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2015 і 2 іншыя прафесійныя турніры: прэм’ер-лігу 2003 года і Championship League 2010 года. Таксама за нацыянальную зборную спартовец з Ганконга выйграў 3 залатыя медалі азіяцкіх гульняў (1998, 2002, 2010), уключаючы 1 медаль у адзіночным разрадзе, і 1 залаты медаль (у камандным разрадзе) усходне-азіяцкіх гульняў (2009). За сваю кар’еру аформіў больш за 450 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-10 самых серыйных гульцоў у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 2 мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар’еру выканаў чатыры максімальныя брэйкі (шостае месца ў гісторыі пасля Роні О’Салівана, Стывена Хендры, Джона Хігінса, Дзіна Цзюньхуэя і Шона Мёрфі).
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 8 (3 перамогі, 5 паразаў)
Легенда Чэмпіянат свету (0:0) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:1) Іншыя (3:4)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза1998 Гран-пры 2:92Перамога2007 Гран-пры 9:63Параза2008 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 9:104Параза2013 German Masters 6:95Перамога2013 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 9:66Параза2013 International Championship 9:107Перамога2016 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 9:48Параза2017 Players Championship 8:10
Нізкарэйтынгавыя турніры: 3 (1 перамога; 2 паразы)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза2012 Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 3 2:42Параза2013 Bluebell Wood Open 3:43Перамога2015 Адкрыты чэмпіянат Гібралтара 4:1
Мастэрс: 1 (1 параза)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік 1Параза2011 Мастэрс 4:10
Прафесійныя снукерныя турніры: 14 (6 перамог, 8 паразаў)
Легенда Рэйтынгавыя турніры (3:5) Нізкарэйтынгавыя турніры (1:2) Нярэйтынгавыя турніры (2:1) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПараза1Гран-пры, Прэстан, Англія 2:9Перамога1 Прэм’ер-ліга, Вялікабрытанія 9:5Перамога2Гран-пры, Абердын, Шатландыя 9:6Параза2Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Тэлфард, Англія 9:10Перамога3 Championship League, Сток, Англія 3:2Параза3 Мастэрс, Лондан, Англія 4:10Параза4 Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 3, Глостэр, Англія 2:4Параза5German Masters, Берлін, Германія 6:9Перамога4Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Бендыга, Аўстралія 9:6Параза6 Bluebell Wood Open, Глостэр, Англія 3:4Параза7International Championship, Чэнду, Кітай 9:10Перамога5 Адкрыты чэмпіянат Гібралтара, Гібралтар 4:1Перамога6Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Глазга, Шатландыя 9:4Параза8 Players Championship, Ландудна, Уэльс 8:10
Запрашальныя турніры: 1 (1 перамога)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 General Cup, Ганконг 7:3
Выступы за нацыянальную зборную
Кубак свету (13 перамог, 9 параз)
Кубак свету па снукеры 2011; 11—17 ліпеня 2011; Centara Grand and Bangkok Convention Centre, Бангкок, ТайландСклад зборнай Ганконга: 1. Марка Фу 2. Фунь Квок ВэйВынікТып матча (партнёр)Апанент(ы)ЛікГрупавы этап: Ганконг — Польшча 2ː3 (11 ліпеня)Параза1IАдзіночныКацпер Філіпяк43:61Параза2IIIПарны (Фунь Квок Вэй)Кацпер Філіпяк / Кшыштоф Вробель37:80Перамога1VАдзіночныКшыштоф Вробель60:29Групавы этап: Ганконг — Афганістан 3:2 (12 ліпеня)Параза3IАдзіночныМахамед Раіс Сензахі45:72Перамога2IIIПарны (Фунь Квок Вэй)Махамед Раіс Сензахі / Салех Махамед66:63Перамога3VАдзіночныСалех Махамед75:0Групавы этап: Ганконг — Тайланд 2 3:2 (13 ліпеня)Параза4IАдзіночныПасакорн Суванават38:78Перамога4IIIПарны (Фунь Квок Вэй)Пасакорн Суванават / Цепчая Ун-Ну66:57Перамога5VАдзіночныЦепчая Ун-Ну64:27Групавы этап: Ганконг — Шатландыя 2ː3 (15 ліпеня)Параза5IАдзіночныДжон Хігінс18:72Перамога6IIIПарны (Фунь Квок Вэй)Джон Хігінс / Стывен Магуайр99:4Перамога7VАдзіночныСтывен Магуайр63:17Чвэрцьфінал: Ганконг — Англія 4:3 (16 ліпеня)Перамога8IАдзіночныМарк Сэлбі71:17Перамога9IIIПарны (Фунь Квок Вэй)Марк Сэлбі / Алістэр Картэр64:25Параза6VАдзіночныАлістэр Картэр20:74Перамога10VIПарны (Фунь Квок Вэй)Марк Сэлбі / Алістэр Картэр82:69Перамога11VIIАдзіночныАлістэр Картэр75:2Паўфінал: Ганконг — Паўночная Ірландыя 3:4 (17 ліпеня)Параза7IАдзіночныМарк Ален9:73Перамога12IIIПарны (Фунь Квок Вэй)Марк Ален / Джэрард Грын63:26Параза8IVАдзіночныДжэрард Грын0:88Перамога13VIПарны (Фунь Квок Вэй)Джэрард Грын / Марк Ален70:43Параза9VIIАдзіночныМарк Ален0:102
Брэйкі, вышэйшыя за 140 ачкоў
Легенда 140 Брэйк стаў найвышэйшым на турніры 140 Брэйк з’яўляецца рэкордным для снукерыста
НумарСезонТурнірСтадыяАпанентСерыяФрэйм11998/1999Айрыш Мастэрс 1998Заморская кваліфікацыя Бары Пінчэс141Перамога (5:3)21999/2000Тайланд Мастэрс 20001/48 фіналу (квал.) Джэймс Рэйналдс143Параза (4:5)32000/2001Мастэрс Шатландыі 20001/6 фіналу Кен Доэрці1474Параза (1:5)42000/2001Прэм’ер-ліга 2001Групавы раунд Стывен Хендры1437Перамога (5:3)52003/2004Прэм’ер-ліга 2004Групавы раунд Стыў Дэвіс1404Перамога (6:2)62006/2007Чэмпіянат свету 20071/24 фіналу (квал.) Майкл Джадж1424Перамога (10:9)72008/2009Адкрыты чэмпіянат Уэльса 20091/16 фіналу Фергал О’Браен1427Перамога (5:4)82009/2010Championship League 2010Група 4 — ГР Алістэр Картэр1441Перамога (3:0)92011/2012Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 31/32 фіналу Энтані Хэмілтан1415Перамога (4:1)102011/2012Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 111/64 фіналу Скот Дональдсан1404Перамога (4:1)112011/2012World Open 20121/24 фіналу (квал.) Мэцью Сэлт1476Перамога (5:2)122012/2013German Masters 2013Паўфінал Бары Хокінс1427Перамога (6:4)132012/2013Championship League 2013Група 7 — ГР Раян Дэй1403Перамога (3:1)142014/2015Адкрыты чэмпіянат Рыгі 20141/16 фіналу Джо Свэйл1425Перамога (4:3)152014/2015International Championship 20141/32 фіналу Ліам Хайфілд1412Перамога (6:4)162014/2015Адкрыты чэмпіянат Рура 20141/8 фіналу Джад Трамп1414Параза (3:4)172014/2015Мастэрс 20151/8 фіналу Сцюарт Бінэм1474Перамога (6:3)182015/2016Адкрыты чэмпіянат Гібралтара 20151/32 фіналу Сэм Бэйрд1475Перамога (4:2)192016/2017Еўрапейскі Мастэрс 20161/32 фіналу (квал.) Мэй Сівэнь1434Перамога (4:2)202016/2017Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 20161/32 фіналу Ліам Хайфілд1421Перамога (4:1)212016/2017Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 20161/8 фіналу Ніл Робертсан1411Перамога (4:3)222016/2017Мастэрс 2017Чвэрцьфінал Марк Ален1407Перамога (6:2)232016/2017Мастэрс 2017Паўфінал Роні О’Саліван1415Параза (4:6)
Спасылкі
Профіль на World Snooker Статыстыка Марка Фу на CueTracker.net
Катэгорыя:Снукерысты Ганконга Катэгорыя:Пераможцы World Open (снукер) Катэгорыя:Пераможцы адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па снукеры