Соф’я Вітаўтаўна (не пазней за пачатак 1378 — 15 чэрвеняЛеонид, архимандрит. Памятные записи пятнадцатого века // Русский архив, 1894. — Кн. 2. — Вып. 6. — С. 161—164 або ) — вялікая княгіня маскоўская, жонка вялікага князя маскоўскага Васіля I, маці Васіля II.
Вобраз энергічнай і смелай княгіні шырока падаецца ў мастацтве.
Біяграфія
Дачка вялікага князя літоўскага Вітаўта і яго другой жонкі смаленскай князёўны Ганны Святаслаўны.
Соф’ю сасваталі Васілю I у 1390 годзе, калі Вітаўт разам з сям'ёй быў у выгнанні ў Мальбарку. Праз Пскоў і Ноўгарад прыбыла ў Маскву, вяселле адбылося 1 верасня 1391 года. Дзякуючы шлюбу паміж Вільняй і Масквой усталяваліся працяглыя мірныя адносіны.
Неаднаразова наведвала бацькоў у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1399 і 1408 гадах сустракалася з бацькам у Смаленску, яшчэ раз яны пабачыліся ў 1428 годзе, калі Вітаўту было ўжо за 72, а Соф’і — за 50Кастусь Тарасаў. Дачка Вітаўта // «Новы Час» № 9 (185), 12 сакавіка 2010. С. 15.. У 1417 годзе Васіль I тастаментам перадаў сталец малалетняму сыну Васілю, апекунамі над ім і Соф’яй Вітаўтаўнай прызначыў Вітаўта і ўдзельных князёў.
Па смерці Васіля I (27 лютага 1425) і намінальнай перадачы ўлады сыну Васілю II княгіня Соф'я ўзначаліла маскоўскую ўладу, павяла ўзброеную барацьбу з прэтэндэнтамі на сталец Юрыем Дзмітрыевічам (братам Васіля I), яго сынамі Дзмітрыем Шамякам і Васілём Касым. Спачатку Юрый Дзмітрыевіч мусіў адмовіцца ад уласных прэтэнзій, але па смерці Вітаўта ў 1430 годзе, ён у 1433 годзе пазбавіў Васіля II вялікага княжання.
Выехала з Масквы спачатку ў Цвер, потым у Кастраму, дзе яе зняволілі. Аднак у 1343 годзе Юрый Дзмітрыевіч памёр, і Васіль II зноў заняў сталец. Неўзабаве ён выступіў супраць татараў, якія ў 1445 годзе занялі Ніжні Ноўгарад, але ў бітве патрапіў у палон — у непрытомнасці ад шабельнага ўдару.
У 1446 годзе за вялізныя грошы выкупіла Васіля II з татарскага палону. Збор такіх сродкаў выклікаў сярод маскоўскага баярства смуту. У 1446 годзе Васіль Шамяка зняволіў Соф’ю Вітаўтаўну і выслаў яе ў Чухламу, потым у Каргапаль. Васіля II адвезлі ў Маскву ў двор Шамякі, дзе 20 лютага 1446 года асляпілі і з жонкай саслалі ва Угліч.
Соф'я праявіла цвёрдасць характару і энергію да дзеянняў, здолеўшы арганізаваць сваіх прыхільнікаў. Іх дружыны пачалі сцягвацца да Угліча. Князь Васіль II прыбыў у Цвер. У 1450 годзе Шамяку разбілі пад Галічам, ён вымушаны збегчы ў Ноўгарад, дзе неўзабаве памёр.
У 1451 годзе ў адсутнасць Васіля II кіравала абаронай Масквы ад татараў. Натхнёныя 80-гадовай Соф’яй, маскавічы адбілі ўсе штурмы. Татары мусілі «з вялікай ганьбаю» вярнуцца ў стэпыПояс раздору // «ЖЖ», красавік 2010..
Паводле запісаў у адным з рукапісаў Троіца-Сергіевай лаўры з XV ст. дата смерці Соф’і Вітаўтаўны не 5 ліпеня, а 15 чэрвеня 1453 года.
Перад смерцю прыняла манаства з імем Еўфрасіння. Пахавана ў Маскоўскім Узнясенскім манастыры.
Нашчадкі
У шлюбе з Васілём I мела пяць сыноў, з якіх выжыў толькі адзін, і чатырох дачок:
Ганна (1393—1417), жонка візантыйскага імператара Іаана VIII Палеалога Юрый (1395—1400) Іван (1396—1417), ажаніўся з дачкой князя пронскага Анастасія (пам. 1470), выйшла замуж за Алельку, пачынальніка роду князёў Алелькавічаў (Слуцкіх) Даніла (1400—1402) Васіліса, выйшла замуж за князя суздальскага Сімеон (13.01—7.04.1405) Марыя, жонка князя старадубскага Васіль II (1415—1462)
Крыніцы
Літаратура
https://www.academia.edu/resource/work/168066285
Спасылкі Кастусь Тарасаў. Дачка Вітаўта // «Новы Час» № 9 (185), 12 сакавіка 2010.
Катэгорыя:Вялікія княгіні маскоўскія Катэгорыя:Манашкі Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Рэгенты Расіі Катэгорыя:Пахаваныя ў Маскве Катэгорыя:Гедзімінавічы Катэгорыя:Пахаваныя ва Узнясенскім манастыры Маскоўскага Крамля