Мару́га — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Маруга (прыток Дзісны), за 36 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 0,3 км на паўночны захадОбщая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ад гарадскога пасёлка Відзы.
Плошча паверхні 0,36 (0,38) км², даўжыня 0,81 км, найбольшая шырыня 0,71 км, даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Найбольшая глыбіня возера 2,5 м, сярэдняя — 1,3Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» м. Аб’ём вады ў возеры 0,46 млн м³. Плошча вадазбору 11,5 км². Схілы катлавіны возера вышынёй 3—4 м, ва ўсходняй частцы да 10 м. Берагі сплавінныя, на паўночным усходзе пясчаныя. Мелкаводдзе шырокае. Дно возера выслана сапрапелем, ва ўсходняй і паўночнай частках да глыбіні 1 м трапляюцца пясчаныя адклады. Цалкам зарастае. У возера ўпадаюць 2 ручаі (у т.л. з Відзаўскага возера) і выцякае рака Маруга.
У возеры водзяцца карась, плотка, лешч, лінь і іншыя віды рыбИванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси Т. 3-2 .
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси Т. 3-2
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дзісны