Ячо́нка, Ячэнка — рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Нёман.

Даўжыня ракі 21 км, плошча вадазбору 100 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Пачынаецца ў балоцістай мясціне за 2 км на паўночным захадзе ад чыгуначнай станцыі Коласава і пасёлка Коласава. Упадае ў Нёман на поўдзень ад вёскі Жукаў Барок. Рэчышча каналізаванае. Вадазбор раўнінны. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Каля ракі населеныя пункты: Баханы, Засулле, Ячнае, Ячонка, Семенчыцы, Жаўнеркавічы, Лапкі.

Літаратура  — С. 324.  — С. 474.

Ліст карты N-35-90. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна