Давыд Барысавіч Мельцэр (, , Гомельскай вобласці — , ЗША) — беларускі гісторык-славіст. Доктар гістарычных навук (1975), прафесар (1976).
Біяграфія Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1948), быў пакінуты ў аспірантуры. У 1952 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю Роль Советского Союза в обеспечении свободы и независимости болгарского народа: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук / Мельцер Д.Б. – Ленинград, 1952. –22, с.. З 1951 года выкладаў у Мінскай школе прафсаюзнага руху Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў. У 1954—1992 гадах — дацэнт, прафесар гістарычнага факультэта БДУ. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыюБолгаро-советские отношения, 1917—1939 гг.: автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора исторических наук: специальность 07.00.03 Всеобщая история / Мельцер Давид Борисович. - Минск, 1975. - 52, с..
У 1972, 1974 і 1978 гадах чытаў спецыяльны курс у Сафійскім універсітэце (Балгарыя).
Аўтар прац пераважна па гісторыі Балгарыі, савецка-балгарскіх і беларуска-балгарскіх адносін у 19-20 ст.
У 1992 годзе іміграваў у ЗША, дзе працаваў палітычным аглядальнікам на тэлевізійным канале (1993—2010), займаўся гісторыяй і культурай яўрэяў. У эміграцыі напісаў некалькі кніг па гэтай тэматыцы, у тым ліку кнігу «Беларускія яўрэі ў Амерыцы» (2014).
Памёр 2 красавіка 2002 года.
Ацэнкі сучаснікаў Мікалай Улашчык у лісце ад 1 лістапада 1984 года да Валянціна Грыцкевіча характарызаваў Мельцэра наступным чынам:
Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.10. — Мн., 2000. — С. 279 Стрелец М. В. Давид Борисович Мельцер // Веснік БДУ. Серыя 3, Гісторыя. Эканоміка. Права. — Мінск : БДУ, 2015. — № 1. — С. 100—101
Катэгорыя:Славісты Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі яўрэйскай гісторыі Катэгорыя:Даследчыкі Халакоста Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Беларусі