Ташы́зм, інфармальнае мастацтва ( — пляма) — кірунак у абстрактным мастацтве, які склаўся ў 1950-я гады і развіваўся паралельна абстрактнаму экспрэсіянізму і інфармелю, з якімі яго часам атаясамляюць. Аднак у адрозненне ад абстрактнага экспрэсіянізму, які зарадзіўся ў ЗША, ташызм часцей разумеецца як спецыфічна еўрапейскі, у першую чаргу, французскі варыянт беспрадметнай творчасці. Яго тыповыя выявы (у карцінах французскіх майстроў П’ера Сулажа або Х. Хартунга) заснаваныя на гульні магутных, буйных мазкоў. Ён рэдка ўключае сімвалічна знакавыя элементы, зыходзячы (як у Ж. Мацье) з чыстай рытмікі артыстычнага жэсту або (як у Ж. Базена) з абагульненых пейзажных уражанняў, якія ўяўляюць сабой свайго роду «абстрактны экспрэсіянізм».
Крыніцы
Літаратура
Chilvers, Ian; A dictionary of twentieth-century art Oxford; New York: Oxford University Press, 1998 ISBN 0-19-211645-2 Таши́зм // Атанасова Иванка. Словарь терминов изобразительного искусства — Велико Тырново: Великотырновский университет им. Кирилла и Мефодия, Филологический факультет, Кафедра русистики, 2006. — 142 с. — ISBN 954-775-578-1, ISBN 978-954-775-578-9.
Катэгорыя:Сучаснае мастацтва Катэгорыя:Мастацтва Францыі Катэгорыя:Мастацкія кірункі