Друга́я кні́га ле́тапісаў ( Дзіўрэй га-Ямім Бэт), Другая кні́га хронікі (, )  — кніга Старога Запавету і Танаху. Разам з першай часткай складаюць Параліпаменан.

Падзеі ў Другой кнізе Летапісаў апісаныя паралельна прыведзеным у першай і другой кнігах Цароў, аднак з іншага пункту гледжання. Акцэнт зроблены на духоўны свет і культ, а не на палітычнае жыццё царства.

Кніга падзеленая на 36 раздзелаў. Першыя 9 з іх апісваюць дзейнасць Саламона. Шмат месца нададзена будаўніцтву Храма, потым урачыстасцям яго асвячэння, малітве Саламона і Божаму абяцанню ў адказ на малітву цара.

Пасля падзелу царстваў большая ўвага нададзеная паўднёвай частцы, у якой валадараць нашчадкі Давіда. Цары Іўдзеі ацэньваюцца за іхнюю вернасць Запавету і тое, наколькі яны адпавядаюць той мадэлі ўлады, што пакінуў Давід. Пераклады Другая кніга Летапісаў у перакладзе Васіля Сёмухі 2 Кніга Летапісу ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна 2-я Кніга Хронікаў у перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь 2-я Кніга Летапісаў у перакладзе Антонія Бокуна

Спасылкі

Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Танах:Пісанні Катэгорыя:Параліпаменан Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта