«Те, що треба» (Тое, што трэба) — першы студыйны альбом украінскай групы «С.К.А.Й.», выпушчаны ў 2006 годзе лэйблам «Lavina music».
У альбом увайшлі 12 кампазіцый і было знята 3 кліпы.
Спіс песень Виходьте з хати (4:25) Тебе це може вбити (4:43) Ремікс (2:41) Дике почуття (4:15) Комплекс (6:01) Лист додому (5:18) Дивно (3:08) 37 пісень (4:12) Зникаю (3:43) Вечері нема (3:43) Небо в твоїх очах (3:59) Те, що треба (3:34)
Тебе це може вбити
Тебе це може вбити (Цябе гэта можа убіць) — песня гурта «Скай», выдадзеная ў лютым 2006 года як сінгл. У 2005 годзе песня ўпершыню прагучала ў эфіры канала М1 і перадачы «Свежая кроў». Сінгл адразу атрымаў ратацыі на 25 радыестанцыях Украіны, а аднайменны відэакліп доўгі час займаў лідзіруючыя пазіцыі ў хіт-парадах украінскіх тэлеканалаўhttp://u-rock.com.ua/audio/ua-rock/33-skay-te-scho-treba-2006.html . Пазней кампазіцыя «Тебе це може вбити» ўвайшла ў альбом «Те, що треба».
Відэакліп Відэа было знята ў 2005 годзе і прадстаўлена у пачатку 2006. У пачатку відэа паказана дзяўчыну, што быццам-то заснула ў ваннай. Пасля гэтага яё падымае вакаліст гурта Алег Сабчук і пакідае яё на ложку ў пакоі. Пад час прыпеву паказана удзельнікаў групы, якія граюць у гэтым пакоі. У канцы відэа Алег Сабчук выпадае з акна дома, і пасля гэтага ўсе падзеі на відэа пачынаюць адбывацца ззаду-наперад.
Ремікс
Ремікс (таксама Remix) — песня гурта СКАЙ, якая была выдадзена ў 2006 годзе. Песня ўваходзіць у альбом «Тое, што трэба».
Відэакліп У 2006 годзе быў зняты відэакліп. Гэта быў другі кліп гурта пасля «Тебе це може вбити». На відэа паказана група «СКАЙ», што грае на інструментах сярод хмарачосаў (выкарыстаная функцыя chromakey). У канцы відэа удзельнікі групы руйнуюць усе хмарачосы, скачучы на іх зверху і разбіваючы гітары. у 2006 годзе відэа патрапіла ў эфір тэлеканала М1.
Спасылкі Тэксты песень на партале НАШЕ Альбом на Itunes
Катэгорыя:Альбомы 2006 года Катэгорыя:Дэбютныя альбомы