Фла́вія Ма́ксіма Фау́ста (; , 289 ці 290 — , ) — жонка Канстанціна I Вялікага ў 307—326 гадах, дачка рымскага імператара Максіміяна, маці Канстанціна II, Канстанцыя II і Канстанта.
Біяграфія
Каб умацаваць саюз з Максіміянам, Канстанцін I ажаніўся з Фаустай і прызнаў яе брата Максенцыя ў якасці аўгуста.
Фауста мела дачыненне да звяржэння свайго бацькі. У 310 годзе Максіміян вырашыў уцягнуць дачку ў змову супраць яе мужа, але яна расказала пра змову Канстанціну, і забойства не ўдалося. У тым жа годзе Максіміян скончыў жыццё самагубствам.
Канстанцін вельмі паважаў Фаусту, і ў 323 годзе ёй быў дадзены тытул аўгусты, да гэтага яна насіла тытул «Найвысакародная дама» (). Але ў 326 годзе Фауста была забіта Канстанцінам. Паводле некаторых крыніц, яна абвінаваціла сына Канстанціна Крыспа ў гвалце, і Канстанцін пакараў таго смерцю. Але калі высвятлілася яго невінаватасць, Канстанцін пакараў смерцю Фаусту, «сапхнуўшы яе ў гарачую ваду ў бане»Аўрэлій Віктар. Выманні. XLI.12.. Паводле паведамлення Філасторгія яна была абвінавачана ў пралюбадзействе з нейкім КурсорамФіласторгій. II. 4.. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Фауста жадала пазбавіцца ад Крыспа, з прычыны таго, што ён быў супернікам у барацьбе за ўладу для яе сыноў. Пазней Канстанцін аддаў Фаусту праклёну памяці (damnatio memoriae). Характэрна, што яе сыны, калі сталі імператарамі, пакінулі гэты праклён у сіле.
Спасылкі
http://www.roman-emperors.org/fausta.htm
Катэгорыя:Жонкі рымскіх імператараў Катэгорыя:Дынастыя Канстанціна Катэгорыя:Аўгусты