Давы́даўка (, ) — былая вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, цяпер гістарычны раён горада Гомеля.
Вёска размяшчалася на беразе былой сажалкі на Сажы. Уваходзіла ў склад Давыдаўскага сельсавета.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1775 годзе як Мільча Млынарская калі разам з Гомелем падорана П. А. Румянцаву. У 1784 годзе згадваецца як Давыдава Мільча.
Аднак паводле статыстычнага даведніка Г. П. Пажарава «Спіс населеных месцаў Магілёўскай губерні» (1910) паселішча Давыдаўка заснавана ў 1847 годзе, а назва паходзіць ад імя Давід. Да вёскі належала 337 дзесяцін зямлі прыдатнай для апрацоўкі, і 120 дзесяцін няўдобіц.
У 1862 годзе ў Яромінскай воласці Гомельскага павета. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін.
У 1909 годзе 497 дзесяцін зямлі. Дзейнічала народнае вучылішча (61 вучань у 1907 годзе).
У 1924 годзе ў вёсцы пачала працаваць арцель па здабычы торфу.
З 8 снежня 1926 года вёска — цэнтр Давыдаўскага сельсавета. У 1926 годзе ў вёсцы працавалі паштовы пункт і школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік». У 1941 годзе каля вёскі адкрыты залежы каменнай солі.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны Давыдаўка вызвалена ад акупантаў 26 лістапада 1943 года. 63 жыхары загінулі на фронце.
У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Перамога» і была цэнтрам Давыдаўскага сельскага савета.
У 1980-я гады ў вёсцы была свая пачатковая школа, вочна-завочная школа рабочай моладзі, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 4 крамы, комплексны прыёмны пунктГомель. Энцыклапедычны даведнік, с. 201..
17 мая 2007 года вёска ўвайшла ў склад ГомеляУказ Президента Республики Беларусь от 17 мая 2007 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства города Гомеля и Гомельского района .
Станам на пачатак 2025 года, прыкладна палова былой вёскі ўсё яшчэ забудавана 1-2-х павярховымі дамамі, іншая палова забудавана пераважна 10-ці павярховымі жылымі дамамі.
Вядомыя жыхары
Леанід Гаўрылаў — беларускі паэтГаўрылаў, Л. Вернасць: Вершы / Уступ. арт. К. Кірэенкі. — Мінск : Дзяржвыд, 1961. — С. 5. .
Зноскі
Літаратура Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
Катэгорыя:Гістарычныя раёны Гомеля Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Гомеля