Мастэрс 2003 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 2003 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 2 па 9 лютага 2003 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 29-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Турнір стаў апошнім, які спансавала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £750,000 (на £50,000 больш, чым у минулым годзе), з якіх £210,000 (на £20,000 больш, чым у минулым годзе) атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
У паўфінале леташні пераможца Мастэрс Пол Хантэр саступіў будучаму пераможцу валійцу Марку Уільямсу - 3:6 , хоць меў шанец выйграць трэці Мастэрс запар. Найбольшую колькасць соценных серый на турніры зрабіў шасціразовы пераможца шатландзец Стывен Хендры, уключаючы вышэйшую серыю турніру - 144 ачкі, якую ён аформіў у паўфінальным матчы супраць Кена Доэрці. Да гэтага, ён таксама ішоў па графіку максімальнага брэйка ў чвэрцьфінале, але дапусціў памылку на апошнім ружовым шары. У фінальным матчы Марк Уільямс пераканаўча перайграў Хендры - 10:4 і выйграў другі Мастэрс ў сваёй кар'еры (у 1998 годзе ён таксама выйграў у фінале ў Стывена Хендры). Гэтая перамога стала семнаццатым прафесійным тытулам валійскага гульца.
Уайлдкард раўнд
У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Марк Дэвіс, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і Стыў Дэвіс, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.
Матч Лік УК1 Алан МакМанус (15) 6-5 Марк Дэвіс УК2 Джо Свэйл (16) 3-6 Стыў Дэвіс
Асноўная сетка
Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Люты 2003 года