Ражко́вае дрэ́ваРажковым дрэвам таксама называюць адзін з відаў роду Prosopis, цэратонія струкавая (Ceratonia siliqua) — кветкавая расліна сямейства бабовых. Адзіны від роду Ceratonia. Пашыраны ў Міжземнамор'і.

Апісанне Дрэва вышынёй да 15 м з шарападобнай кронай. Расце на камяністых схілах, у лясах з вечназялёных дубоў і хвоі, у цяснінах. Дасягае ўзросту 200—300 г. Лісце перыстае. Кветкі дробныя, у гронках. Плод — стручок (даўжыня да 25 см).

Выкарыстанне Ражковае дрэва культывуецца ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, Індыі, Міжземнамор'і, Паўночнай Афрыцы. Мякаць стручкоў ражковага дрэва ўтрымлівае да 50 % цукру і спажываецца ў ежу, у якасці корма жывёле. Са стручкоў вырабляюць сок, сіроп, выкарыстоўваюць у якасці сыравіны для атрымання спірту. Падсмажанае насенне ражковага дрэва выкарыстоўваецца ў якасці заменніка кавы.

Цікавыя факты Насенне ражковага дрэва мае пастаянную масу і ў старажытныя часы выкарыстоўвалася ў якасці адзінкі вагі ў ювелірнай справе (карат).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бабовыя Катэгорыя:Расліны ў Бібліі