Рудзё́нкава — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 24 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, за 3 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ветрына.

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,28 км, даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Плошча вадазбору 16,5 км². Катлавіна Рудзёнкава выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 метраў. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У заходняй частцы возера невялікі востраў. У Рудзёнкава ўпадаюць некалькі ручаёў (у т.л. ручай з возера Сердава) і выцякае рака Гародзенка (прыток Начы).

Возера знаходзіцца на тэрыторыі геалагічнага заказніка мясцовага значэння «Града замак Глінскі».

Літаратура

Ліст карты N-35-021. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Начы (прыток Заходняй Дзвіны)