Вызваленне Парыжа (таксама вядомая як бітва за Парыж) — бітва падчас Другой сусветнай вайны на Заходнім фронце, якая доўжылася з 19 жніўня 1944 года да капітуляцыі нямецкіх акупацыйных сіл 25 жніўня таго ж года. Гэта бітва адзначыла вызваленне Парыжа і ўцёкі ўрада Вішы ў горад Зігмарынген у Германіі.
Сталічны рэгіён Францыі быў акупаваны нацысцкай Германіяй з моманту падпісання Другога Камп'енскага перамір'я ў чэрвені 1940 года, калі германская армія акупавала паўночную і паўднёва-заходнюю Францыю і калі быў створаны марыянетачны рэжым Вішы ў аднайменным горадзе ў цэнтральнай Францыі.
Вызваленне Парыжа пачалося з паўстання французскага Супраціўлення супраць нямецкага гарнізона ў горадзе. 24 жніўня 1944 года так званыя французскія ўнутраныя сілы (Forces françaises de l'intérieur, FFI) атрымалі падмацаванне ад сіл Змагарнай Францыі і ад амерыканскай арміі пад камандаваннем генерала Патана.
Гэта бітва разглядаецца некаторымі гісторыкамі як апошняя бітва ў бітве за Нармандыю, хоць у рэчаіснасці яна скончылася разгромам сіл вермахта амерыканскай арміяй пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Джорджа С. Патана і брытанскай арміяй пад камандаваннем фельдмаршала Мантгомеры ў Фалезскай аперацыі ў заходняй Францыі прыкладна ў той жа час. Вызваленне Парыжа можна разглядаць як пераходны момант ва ўварванні саюзных войскаў: ад аперацыі «Оверлорд» да пачатку агульнага маштабнага наступу, хоць такога меркавання прытрымліваецца меншая частка спецыялістаў.
Спасылкі
Battle for Paris: August 16-26 De Gaulle's speech from the Hôtel de Ville De Gaulle's speech in retrospect — BBC News Paris Liberated: Rare, Unpublished
Катэгорыя:Францыя ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Падзеі 19 жніўня Катэгорыя:Падзеі 20 жніўня Катэгорыя:Падзеі 21 жніўня Катэгорыя:Падзеі 22 жніўня Катэгорыя:Падзеі 23 жніўня Катэгорыя:Падзеі 24 жніўня Катэгорыя:Падзеі 25 жніўня Катэгорыя:Нармандская аперацыя Катэгорыя:Бітвы ў Францыі Катэгорыя:Бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Бітвы ЗША