Том — рака ў Амурскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Зея. На Томі размешчаны горад Белагорск.
Даўжыня — 433 км, плошча басейна — 16 000 км ². Бярэ пачатак у хрыбце Турана, цячэ па Зейска-Бурэінскай раўніне.
Сілкаванне пераважна дажджавое. Разводдзе з мая па кастрычнік. Сярэдні расход вады каля вусця 103 м ³/с. Замярзае ў кастрычніку — 1-й палове лістапада, адкрываецца ў 2-й палове красавіка — пачатку мая.
Катэгорыя:Рэкі Амурскай вобласці Катэгорыя:Басейн Амура