Мастэрс 1975 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1975 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 17 студзеня 1975 года ў «West Centre Hotel», у Лондане. Турнір стаў першым розыгрышам Мастэрс, які пасля стаў адным з найбуйнейшых снукерных турніраў. Спонсарам турніру стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £4,800, з якіх £2,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 10 гульцоў. Шэсць гульцоў пачыналі турнір адразу са стадыі 1/4 фіналу. Астатнія чацвёра разыгралі дзве астатнія пуцёўкі ў папярэднім раундзе.
Пераможцам турніру стаў англічанін Джон Спэнсэр, які перайграў у фінальным паядынку валійца Рэя Рыярдана - 9:8.
Спасылкі Вынікі турніру на Top-Snooker
Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Студзень 1975 года